Жорж Пір

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жорж Пір

Жорж Пір (фр. Georges Charles Clement Ghislain Pire, манаскае імя Дамінік Пір (Dominique Pire); 10 лютага 1910, Дынан, Бэльгія — 30 студзеня 1969, Лёвен, Бэльгія) — бэльгійскі дамініканец, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1958) «За дапамогу уцекачам».

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адукацыю атрымаў у Папскім Міжнародным Інстытуце Ангелікум ў Рыме (1934—1936) (дактарантура ў тэалёгіі: L’Apatheia ou insensibilité irréalisable et destructrice). Далей працягнуў сваю адукацыю ў Каталіцкім Унівэрсытэце Лёвэна (1936—1937) (ліцэнцыят ў сацыяльных і палітычных навуках).