Дэмакраты (Бразылія)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Дэмакраты (партыя Бразыліі)»)
Дэмакраты
Выява лягатыпу
Дата заснаваньня 28 сакавіка 2007
Штаб-кватэра
Ідэалёгія лібэральны кансэрватызм[d], эканамічны лібэралізм[d] і хрысьціянская дэмакратыя[d]
Колькасьць 1 073 760
Афіцыйны сайт democratas.org.br

Дэмакра́ты (па-партугальску: Democratas; DEM) — былая палітычная партыя ў Бразыліі права-цэнтрычнага кірунку. У 2021 годзе яна аб’ядналася разам з Сацыял-лібэральнай партыяй і ўтварыла Бразыльскі зьвяз. Раней мела назву Партыя лібэральнага фронту (парт. Partido da Frente Liberal).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Партыя лібэральнага фронту была заснаваная ў 1984 годзе ў выніку выйсьця цэнтрыстаў-лібэралаў з Сацыяльна-дэмакратычнай партыі. Лідэр ПЛФ Жазэ Сарнэй займаў пасаду прэзыдэнта краіны пасьля сьмерці паплечніка па кааліцыі Дэмакратычнага альянсу Танкреду Нэвіса. У час кіраваньня лідэра ПЛФ былі зьдзейсьненыя паважныя дэмакратычныя зьмены, але папулістычная сацыяльная праграма была непасьпяховая. Таксама ўлады пры вырашэньні працоўных канфліктаў дастаткова часта зьвярталіся да вайскоўцаў, гэта ўсё спавадавала спадак папулярнасьці ПЛФ.

У пэрыяд з 2002 па 2016 гады партыя знаходзілася ў апазыцыі. У кастрычніку 2021 году было абвешчана аб зліцьці з Сацыял-лібэральнай партыяй у новую партыю Бразыльскі зьвяз.

Ідэалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўнай ідэалёгіяй партыі быў нэалібэралізм. Партыя выступала за абмежаваньне ўплыву дзяржавы ў эканоміцы, а таксама за прыватную ініцыятыву ва ўсіх галінах дзейнасьці чалавека ў тым ліку і палітычнай. Сацыяльнай базай партыі была сярэдняя кляса і буйная буржуазія.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]