Дэклярацыя незалежнасьці Эстоніі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Першае сьвяткаваньне Дню незалежнасьці у Таліне 24 лютага 1919

Дэклярацыя незалежнасьці Эстоніі, інакш вядомая як Маніфэст да эстонскага народу (па-эстонску: Manifest Eestimaa rahvastele) — законатворчы акт Эстонскай рэспублікі 1918 року. Штогод 24 лютага з гэтай нагоды адзначаецца нацыянальнае сьвята Дзень незалежнасьці Эстоніі.

Дэклярацыя была падрыхтаваная Камітэтам выратаваньня, абраным з найбольш паважаных чальцоў Эстляндзкім земскім сходам. 23 лютага маніфэст быў надрукаваны і абнародаваны ў Пярну. Назаўтра, 24 лютага, маніфэст быў надрукаваны і распаўсюджаны ў сталіцы, Таліне[1][2].

Гістарычнае тло[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Першую сусьветную вайну, паміж адыходам бальшавіцкім і прыходам кайзэраўскіх войскаў і чаканай акупацыяй, Камітэт выратаваньня Эстляндзкага нацыянальнага сходу 24 лютага 1918 року абвясьціў незалежнасьць Эстоніі. Аднак нямецкія ўлады не прызналі самаабвешчаную дзяржаву. Пасьля нямецкай рэвалюцыі прадстаўнікі Нямеччыны 11—14 лістапада 1918 фармальна перадалі палітычную ўладу ў Эстоніі нацыянальнаму ўраду. Пасьля гэтага пачалося бальшавіцкае ўварваньне і вайна за незалежнасьць Эстоніі. 2 лютага 1920 Эстонская рэспубліка і Савецкая Расея падпісалі ў Тарту мірную дамову. Эстонія атрымала міжнароднае прызнаньне і ў 1921 увайшла ў Лігу нацыяў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Küllo Arjakas.. 23. ja 24. veebruar 1918: kuidas iseseisvust kuulutati (эст.) // Postimees, 2008-02-23 г. Праверана 2008-02-24 г.
  2. ^ Vahtre, Lauri (2007-02-23) 89 aastapäeva – sinimustvalgega ja ilma (эст.). PostimeesПраверана 2008-02-24 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]