Дэбальцава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дэбальцава
укр. Дебальцеве
Герб Дэбальцава Сьцяг Дэбальцава
Дата заснаваньня: 1878
Горад з: 1938
Краіна: Украіна
Вобласьць: Данецкая
Раён: Дэбальцаўская меская рада
Плошча: 24,31 км²
Вышыня: 308 м н. у. м.
Насельніцтва (2014)
колькасьць: 25 525 чал.
шчыльнасьць: 1049,98 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380 6249
Паштовыя індэксы: 84700—84790
КОАТУУ: 1410900000
Нумарны знак: AH / 05
Геаграфічныя каардынаты: 48°20′28″ пн. ш. 38°25′40″ у. д. / 48.34111° пн. ш. 38.42778° у. д. / 48.34111; 38.42778Каардынаты: 48°20′28″ пн. ш. 38°25′40″ у. д. / 48.34111° пн. ш. 38.42778° у. д. / 48.34111; 38.42778
Дэбальцава на мапе Ўкраіны
Дэбальцава
Дэбальцава
Дэбальцава
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://debaltsevo-rada.dn.ua/

Дэба́льцава (па-ўкраінску: Дебальцеве) — горад абласнога значэньня на ўсходзе Ўкраіны, у Данецкай вобласьці, найбуйнейшы чыгуначны вузел Украіны.

Насельніцтва 25,5 тыс. чал. (2014; зь мескай радай 45,6 тыс. чал.)[1]. Знаходзіцца за 74 км ад Данецку.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горад Дэбальцава заснаваны ў 1878 годзе як чыгуначная станцыя ў сувязі з будаўніцтвам Кацярынінскай чыгункі. У 1896 побач быў запушчаны мэханічны завод, ля якога стаў расьці рабочы пасёлак. Хуткаму павелічэньню насельніцтва спрыяла маштабная рэканструкцыыя Дэбальцаўскага чыгуначнага вузла. У 1911 року насельніцтва Дэбальцава дасягнула 20 тыс. чалавек.

У 1921 Дэбальцава атрымала статус места Бахмуцкага павету. Статус гораду пасёлак атрымаў у 1938 годзе, да 1939 року ягонае насельніцтва вырасла да 33 тыс. чалавек.

У 1970-х гадах пабудаваныя новыя мікрараёны са шматпавярховай забудовай «Чаромхі» (на паўночным усходзе гораду), імя 50-годзьдзя Перамогі і «Ўсходні», у 1980-х таксама пабудаваны мікрараён «Фэстывальны».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]