Дунайская нізіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Выгляд з Трнаўскай нізіны на Малыя Карпаты

Дунайская нізіна (па-славацку: Podunajská nížina) — частка Кішальфэльду паміж Дунаем, Малымі Карпатамі і іншымі часткамі Заходніх Карпатаў. Гэта адпавядае той частцы Кішальфэльду, які разьмешчаны на тэрыторыі Славаччыны.

У геамарфалягічным дачыненьні Дунайская нізіна ўтварае разам з Нойзыдльскім басэйнам у Аўстрыі і Д’ерскім басэйнам у Вугоршчыне адзіную структуру, аднак зрэшты, як правіла, разглядаецца асобна. Дунайская нізіна ўяўляе сабой шырокую тэктанічную западзіну, напоўненую слоем ападкавых пародаў чацьвертараднага пэрыяду вышынёй 100—350 м. Нізіна складаецца зь дзьвюх частак:

  • Пагорыстая мясцовасьць на поўначы (Podunajska pahorkatina)
  • Дунайская раўніна на поўдні (Podunajska rovina)

Рэгіён носіць сельскагаспадарчы характар. Да буйнейшых населеных пунктаў, разьмешчаных у Дунайскай нізіне, адносяцца Топальчаны, Новэ Замкі, Комарна, Левіцэ, Дунайска Стрэда і Галанта. Гэтыя гарады зьяўляюцца эканамічнымі і гандлёвымі цэнтрамі рэгіёну. У Дунайскай нізіне знаходзяцца таксама шматлікія старажытныя вінаробныя камуны, сярод якіх Сьвяты Юр, Пэзынак, Модра, а таксама курорты П'ешцяны і Дудзінцэ.