Дуброўнік (аэрапорт)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аэрапорт Дуброўнік
Zračna luka Dubrovnik
IATA: DBVICAO: LDDU
Асноўнае
Тып аэрапортуграмадзянскі
Апэратар TAV Airports Holding
МесцазнаходжаньнеДуброўнік, Харватыя
Адкрыты 1962
Вышыня н. у. м. 161 м
Вэб-сайт[1]

Аэрапорт Дуброўнік (па-харвацку: Zračna luka Dubrovnik) (IATA: DBV, ICAO: LDDU) — аэрадром за 20 км ад гораду Дуброўнік, Харватыя, каля вёскі Чыліпі (Čilipi), у сувязі з чым яго бывае называюць «аэрапорт Чыліпі».

З аэрапорту самалёты накіроўваюцца ў Ірляндыю, Вялікабрытанію, Нямеччыну, Турэччыну, Украіну, Расею, Фінляндыю, Польшчу, Гішпанію, Ізраіль, Нарвэгію. Абслугоўваюцца і ўнутраныя рэйсы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пабудаваны ў 1962 годзе. У 1987 годзе аэрапорт дасягнуў сваёй максымальнай загрузкі ў гісторыі, перавёзшы 1,5 млн пасажыраў і 2500 т грузаў. Баявыя дзеяньні падчас вайны ў Харватыі прывялі да закрыцьця аэрапорту. Зноў пачаў працаваць у 2000 годзе (395 тыс. пасажыраў і 680 т грузу). У 2011 годзе перавёз 1,35 млн пасажыраў і 420 тон грузу [1]. Колькасьць пасажыраў значна павялічваецца падчас курортнага сэзону ў Харватыі.

Аэрапорт Дуброўнік, пасажырскі тэрмінал
Аэрапорт Дуброўнік, заля адлётаў

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]