Доні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Доні
Доні
Данібэр Аляксандар Марангон
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 кастрычніка 1979 (44 гады)
Жундыяі, Бразылія
Рост 195 см
Вага 89 кг
Пазыцыя брамнік
Моладзевыя клюбы
1999—2000 Батафогу
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2003
2004
2004—2005
2005
2005—2011
2011—2013
2013
Карынтыянс
Сантус
Крузэйру
Жувэнтудэ
Рома Рым
Лівэрпул
Батафогу
59 (0)
14 (0)
36 (0)
20 (0)
153 (0)
4 (0)
0 (0)
Зборныя
2007—2008 Бразылія 10 (0)

Данібэр Аляксандар Марангон (па-партугальску: Doniéber Alexander Marangon; нарадзіўся 22 кастрычніка 1979 году ў Жундыяі, Бразылія) — колішні бразыльскі футбольны брамнік.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Доні пачаў сваю кар’еру ў 1999 годзе ў клюбе «Батафогу». Затым выступаў за «Карынтыянс», дзе адгуляў 59 матчаў за два гады. У 2004 годзе перайшоў у «Сантус», дзе ня здолеў прабіцца ў асноўны склад, потым перабраўся ў «Крузэйру», дзе таксама прабыў нядоўга. У 2005 годзе прыйшоў у «Жувэнтудэ», дзе адразу стаў асноўным брамнікам. Паказваючы добры ўзровень гульні, трапіў у поле зроку італьянскай «Ромы», якая набыла яго 31 жніўня 2005 году ў апошні дзень летняга трансфэрнага акна.

Спачатку ў першым сваім сэзоне за рымлянаў Доні прайграваў барацьбу за месца ў браме гульцу італьянскай моладзевай зборнай Джанлюке Курчы, але неўзабаве выцесьніў яго са складу. У сэзоне 2007—2008 гадоў добра праявіў сябе, стаўшы адным з найлепшых брамнікаў Сэрыі A.

15 ліпеня 2011 году падпісаў кантракт з ангельскім клюбам «Лівэрпул»[1][2]. У 2013 годзе вярнуўся назад на радзіму, падпісаўшы кантракт з клюбам «Батафогу».

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў за зборную Бразыліі 5 чэрвеня 2007 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Турэччыны[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]