Дзяніс Палякоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзяніс Палякоў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 17 красавіка 1991(1991-04-17)[1][2][3] (32 гады)
Рост 184 см
Вага 74 кг[4]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Гапаэль Хайфа
Нумар 33
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2011 Шахцёр Салігорск 55 (0)
2012—2017 БАТЭ 134 (6)
2018 АПОЭЛ Нікасія 16 (0)
2018 БАТЭ 8 (1)
2019—2020 Урал 28 (0)
2020—2021 Кайрат 31 (3)
2022 Астана 18 (1)
2023—4 Гапаэль Хайфа 35 (0)
Зборныя
2011—2012 Беларусь (да 21) 14 (0)
2011—4 Беларусь 62 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
17 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
26 сакавіка 2024.

Дзяніс Палякоў (нарадзіўся 17 красавіка 1991 году, Менск, БССР) — беларускі футбаліст, гуляе ў абароне ў хайфаўскім клюбе «Гапаэль» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзяніс зьяўляецца выхаванцам менскай СДЮШАР «Дынама». Першыя трэнэры — Юры Расолька й Аляксандар Ляўковіч. У 2007 годзе быў запрошаны ў дубль салігорскага «Шахцёру». З 2010 году зьяўляўся гульцом асноўнага складу клюбу.

10 сьнежня 2011 году паміж «Шахцёрам» і БАТЭ было складзена міжклюбнае пагадненьне аб пераходзе абаронцы[5]. У канцы 2017 году перайшоў у кіпрскі АПОЭЛ[6]. У сэзоне 2017—2018 гадоў разам з АПОЭЛам стаў чэмпіёнам Кіпру. Аднак, ня быў уключаны ў заяўку на эўракубкі на сэзон 2018—2019 гадоў, і ў жніўні 2018 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт з кіпрскім клюбам[7]. Неўзабаве пасьля сыходу з АПОЭЛа стаў трэнавацца з БАТЭ і ў выніку зноў стаў гульцом барысаўскай каманды[8]. Спачатку знаходзіўся на лаве запасных, пазьней стаў зьяўляцца ў стартавым складзе.

У сьнежні 2018 году падпісаў кантракт з расейскім клюбам «Урал»[9]. Выступаў у стартавым складзе каманды, у пачатку сэзону 2019—2020 гадоў заставаўся на лаве запасных, пазьней вярнуў месца ў аснове. У сакавіку 2020 году пакінуў клюб[10].

Улетку 2020 году меў прапановы ад розных беларускіх клюбаў, аднак у выніку ў жніўні папоўніў склад алматынскага «Кайрата»[11]. Неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе каманды, у сэзоне 2020 году дапамог ёй стаць чэмпіёнам Казахстану, а ў 2021 годзе — здабыць бронзавыя мэдалі. У студзені 2022 году было афіцыйна абвешчана, што абаронца па заканчэньні кантракту сыдзе з «Кайрату»[12]. У лютым 2022 году стаў трэнавацца з «Астаной» і неўзабаве падпісаў пагадненьне з клюбам[13]. Разам з камандай стаў чэмпіёнам Казахстана.

У сьнежні 2022 году падпісаў кантракт на 1,5 гады з ізраільскім «Гапаэлем» з Хайфы[14].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзяніс ёсьць бронзавым прызэрам моладзевага чэмпіянату Эўропы 2011 году ў Даніі. Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2012 году ў Лёндане.

17 лістапада 2010 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ў матчы супраць зборнай Аману ў Маскаце (4:0)[15]. Выйшаў на 75-й хвіліне замест Ігара Шытава, хоць сам сьцьвярджаў, што не разьлічваў на гэткую доўгую для сябе гульню[16].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

БАТЭ:

«Шахцёр»:

  • Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2010, 2011

АПОЭЛ:

«Кайрат»:

«Астана»:

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
БАТЭ 2012 Найвышэйшая ліга 24 0
2013 Найвышэйшая ліга 16 0
2014 Найвышэйшая ліга 28 4
2015 Найвышэйшая ліга 22 0
2016 Найвышэйшая ліга 21 0
2017 Найвышэйшая ліга 23 2
2018 Найвышэйшая ліга 8 1

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]