Дзьмітры Яварніцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзьмітры Яварніцкі
па-ўкраінску: Дмитро́ Іва́нович Яворни́цький
Дата нараджэньня 25 кастрычніка (6 лістапада) 1855
Месца нараджэньня в. Сонцаўка, Харкаўская губэрня, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 5 жніўня 1940(1940-08-05) (84 гады)
Месца сьмерці г. Днепрапятроўск, Украінская ССР
Месца вучобы
Занятак лексыкограф, антраполяг, мовазнаўца, гісторык, фальклярыст, этнограф, пісьменьнік
Навуковая сфэра
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[d]
Навуковы кіраўнік Аляксандар Патабня[d], Мікалай Сумцоў[d] і Мікалай Кастамараў
Вучні Косьць Гусьлісты[d]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Дзьмі́тры Яварніцкі (па-ўкраінску: Дмитро Яворницький) (29 лістапада 1855, Сонцаўка, Харкаўская губэрня, Расейская імпэрыя — 5 жніўня 1940, Днепрапятроўск, Украінская ССР) — украінскі гісторык, археоляг, этнограф, фальклярыст, лексыкограф, пісьменьнік, дасьледчык гісторыі ўкраінскага казацтва. Сапраўдны чалец Навуковага таварыства ім. Шаўчэнкі (1914) і Ўсеўкраінскай акадэміі навук (1929). Выдаваў гісторыка-археалягічныя працы ў галіне гісторыі ўсходняе Ўкраіны. Працаваў у галінах паэзіі й прозы. У пачатку ХХ стагодзьдзя апублікаваў нізку літаратурных твораў.