Джозэф Мускат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джозэф Мускат
13-ы прэм’ер-міністар Мальты
11 сакавіка 2013 — 13 студзеня 2020
Прэзыдэнт: Джордж Абэла
Мары-Луіз Калейра Прэка
Папярэднік: Лорэнс Гонзі
Наступнік: Робэрт Абэла
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 22 студзеня 1974 (50 гадоў)
П’ета, Мальта
Партыя: Лейбарысцкая партыя
Сужэнец: Мішэль Мускат
Дзеці: 2
Адукацыя: Мальтыйскі унівэрсытэт
Брыстольскі унівэрсытэт
Узнагароды:

Джозэф Мускат (па-ангельску: Joseph Muscat, нарадзіўся 22 студзеня 1974) — мальтыйскі палітык-лейбарыст.

Біяґрафія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Джозэф Мускат нарадзіўся ў прыгарадзе сталіцы Мальты Валеты П’еце 22 студзеня 1974 году. У 1996 годзе ен скончыў Мальтыйскі ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці паліталёгія. Спэцыяльнасьць мэнэджмэнт вывучаў у Брыстальскім унівэрсытэце.

Мускат працаваў журналістам на радыестанцыі Лейбарысцкай партыі. У канцы XX стагодзьдзя Джозэф Мускат узначаліў моладзевую арганізацыю Лейбарысцкай партыі. З 2001 па 2004 год ен рэдагаваў партыйную пячатку ў інтэрнэце. Стаў дэпутатам парлямэнту. Пасьля паразы лейбарыстаў на парлямэнцкіх выбарах 2008 году лідэр партыі Альфрэд Сант сышоў у адстаўку. Мушкат ўзначаліў Лейбарысцкую партыю, перамогшы папярэдняга прэзыдэнта Мальты Джорджа Абелу. Ен таксама з 2008 году стаў лідэрам апазыцыі ў парлямэнце краіны.

Урад Лорэнса Гонзі пацярпела паразу пры галасаваньні па бюджэце 2013 году, што аналягічна вотуме недаверу ўраду. Гонзі абвясьціў аб роспуску Палаты прадстаўнікоў Парлямэнту 7 студзеня і прызначэньні выбараў на 9 сакавіка. Перамогу на гэтых выбарах атрымала Лейбарысцкая партыя Мальты, набраўшы каля 55% галасоў выбаршчыкаў.

Пасьля гэтага 11 сакавіка 2013 году Джозэф Мускат быў прызначаны прэм’ер-міністрам краіны. Праз 15 гадоў лейбарысты вярнуліся ва ўладу ў парлямэнце краіны.

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Джозэф Мускат жанаты і мае двух дачок-блізьнятак.

Факты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Джозэф Мускат быў самым маладым прэм’ер-міністрам у сьвеце на працягу першых двух месяцаў.
  • Прэм’ер-міністар Мальты зьяўляецца адным з самых маладых кіраўнікоў кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў у сьвеце.
  • Джозэф Мускат стаў самым маладым прэм’ер-міністрам Мальты за ўвесь час незалежнасьці.