Двуверш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Двуверш, радзей дыстых (па-грэцку: δίστιχον) — страфа з двух радкоў. Найвядомейшы кшталт такой страфы ёсьць элегічны двуверш. Двуверш мог існаваць і асобна, як то афарызм, выслоўе, эпіграма й іншыя. З антычнай паэзіі двуверш засвойваецца лацінскай паэзіяй раньняга Сярэднявечча й Рэнэсанса.