Данііл (Нусіра)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Данііл (Нусіра)
па-японску: 主代郁夫
Адукацыя
Дзейнасьцьтэоляг, сьвятар
Сапраўднае імяпа-японску: イウダ吉原郁夫
Нарадзіўся5 верасьня 1938(1938-09-05)
Памёр10 жніўня 2023(2023-08-10)[1] (84 гады)
Пахаваны

Узнагароды

Мітрапаліт Такійскі і Ўсёй Японіі Данііл (у сьвеце Ікуо Нусіра, 主代郁夫, нар. 5 верасьня 1938 году) — прадстаяцель Аўтаномнай Японскай праваслаўнай царквы.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў праваслаўнай сям’і ў г. Таёхасі, прэфэктура Айчы. У 1965 годзе скончыў Такійскую ДС, у 1968 годзе — Сьвята-Ўладзімерскую праваслаўную акадэмію ў Нью-Ёрку, ЗША, дзе атрымаў ступень магістра багаслоўя. У лістападзе 1969 году ў Такійскім саборы Ўваскрэсеньня Хрыстовага пасьвечаны ў дыякана, у студзені 1972 году ў прэсьвітэра, прызначаны плябанам храма ап. Матфэя ў Таёхасі. 14 лістапада 1999 г., пасьля пастрыжэньня ў манаства ў Троіца-Сергіевай лаўры, хіратанісан у біскупа Кіёцкага, кіраўніка Заходне-Японскай епархіяй Японскай Аўтаномнай Праваслаўнай Царквы. З 2000 году мітрапаліт Такійскі і ўсёй Японіі, кіраўнік Японскай Аўтаномнай Праваслаўнай Царквы.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ордэн сьв. князя Данііла Маскоўскага (I ступені)

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падчас інтэрнэт-галасаваньня за абраньне новага патрыярха Маскоўскага сярод парафіян у студзені 2009 году ў выніку флэш-моба займаў першае месца, апярэджваючы іншых кандыдатаў, але потым галасы ў яго карысьць былі зьнятыя, а анкета Данііла выдаленая з галасаваньня[2]. Пазьней анкета была адноўленая і нягледзячы на абнуленьне вынікаў, у ноч 13—14 студзеня 2009 году японскі мітрапаліт Данііл ізноў набраў галасы і ў чарговы раз апярэдзіў мітрапаліта Кірыла. На 02:00 15 студзеня 2009 году Данііл зьяўляўся лідэрам галасаваньня, набіраючы больш 22 000 галасоў (78%), другі — Мітрапаліт Смаленскі і Калінінградзкі Кірыла мае толькі 2245 галасоў (каля 8%).

Каля імя Мітрапаліта Такійскага ў дужках адміністратары сайту зьмясьцілі наступны тэкст — «аб’ект хакерскага нападу, накіраванага на стварэньне штучнага рэйтынгу»[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]