Данэлаг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Данэлаг на мапе Ангельшчыны ў 886 годзе (блакітны)

Данэлаг (па-старажытнаангельску: Dena lagu; па-дацку: Danelagen) — вобласьць у паўночна-ўсходняй частцы Ангельшчыны, што адрозьнівалася асаблівай прававой сыстэмай і сацыяльнай структурай. Яна была спадкавана ад дацкіх вікінгаў, што захапілі гэтыя землі ў IX стагодзьдзі. Так у Данэлагу штраф за забойства чалавека вызначаўся яго сацыяльным статусам, а не сацыяльным статусам яго сэньёра, як у іншых рэгіёнах краіны. Сфэра правапарушэньняў, што знаходзіліся пад юрысдыкцыяй каралеўскіх судоў, была значна большай. Галоўным адрозьненьнем у сацыяльнай структуры была наяўнасьць клясы вольных сялянаў у той час калі на тэрыторыі астатняй Ангельшчыны сялянства пераважна было прыгоннае.

Пасьля аднаўленьня ўлады англасаксонскіх каралёў над Данэлагам напачатку X стагодзьдзя скандынаўскае права й звычаі былі захаваныя, а шмат зь іх увайшлі ў агульнаангельскую практыку. Спэцыфіка юрыдычнай сыстэмы паўночна-ўсходняй Ангельшчыны перажыла нармандзкую заваёву й працягвала існаваць на працягу ўсяго пэрыяду сярэднявечча.

Геаграфічна Данэлаг падзяляўся на чатыры рэгіёны:

Мяжа паміж Данэлагам і англасаксонскай тэрыторыяй прыблізна праходзіла ў паўднёва-заходнім напрамку ад Лёндану да Чэстэру.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Данэлагсховішча мультымэдыйных матэрыялаў