Данатэльлё

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Данатэльлё
Статуя Данатэльлё пры ўваходзе ў галерэю Уфізі
Імя пры нараджэньні Даната дзі Нікола дзі Бэта Бардзі
Дата нараджэньня каля 1386 году
Месца нараджэньня Флярэнцыя, Італія
Дата сьмерці 13 сьнежня 1466
Месца сьмерці Флярэнцыя, Італія
Месца пахаваньня
Адукацыя Ларэнца Гібэрці
Занятак скульптура, разьба
Навуковая сфэра скульптура
Месца працы
Жанры рэлігійнае мастацтва[d][2], equestrian portrait[d][2], партрэт[2] і міталягічнае малярства[d][2]
Плынь раньні рэнэсанс
Працы Сьв. Георгі, Сьв. Марк, Давід (у бронзе)

Данатэ́льлё (поўнае імя: Donato di Niccolò di Betto Bardi) — скульптар-разьбяр эпохі Рэнэсансу. Нарадзіўся каля 1386 году ў Флярэнцыі, памёр 13 сьнежня 1466 году.

На працягу жыцьця Данатэльлё працаваў ў Флярэнцыі, Падуі і Сіене. Вучыўся і спачатку працаваў з Ларэнца Жыбэрці, карыстаючыся заступніцтвам багатага банкіра Мартэлі. З 1404 да 1407 году працаваў у майстэрні Жыбэрці ў Флярэнцыі. З 1430 да 1433 году вучыўся антычнай разьбе ў Рыме ў вядомага архітэктара Брунэлескі, а з 1443 да 1453 ў Падуі. Выконваў заказы па разьбе скульптураў для флярэцнійскіх цэркваў: скульптуры Давіда (1408/1409 г.г.), сьв. Яна Эвангеліста (14081415), сьв. Іосіфа (1416). У Падуі стварыў помнік з бронзы вэнэцыянскаму кандацьеру Эразму да Нарні (1447) — першы конны помнік з часоў Антычнасьці. У нашыя дні яна стаіць перад царквой сьв. Антонія ў Флярэнцыі.

Апошнія гады жыцьця Данатэльлё правёў у Флярэнцыі, працуючы да старасьці і памёр у 1466 годзе. Быў пахаваны зь вялікай павагай у царкве сьв. Лаўрэнцыя ўпрыгожанай яго працамі.

Дзейнасьць Данатэльлё мела важнае значэньне для разьвіцьця рэнэсанснай разьбы і яе вызваленьня ад уплываў готыкі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Данатэльлёсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Zolli D. M. Donatello's visions. The Sculptor at Florence Cathedral // Sculpture in the Age of Donatello. Renaissance Masterpieces from Florence Cathedral — С. 47.
  2. ^ а б в г RKDartists (нід.)