Даля Грыбаўскайце

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Даля Грыбаўскайце
Даля Грыбаўскайце (29 красавіка 2009 году)
Даля Грыбаўскайце (29 красавіка 2009 году)
Сьцяг Летувы Прэзыдэнт Летувы
12 ліпеня 2009 — 12 ліпеня 2019
Папярэднік: Валдас Адамкус
Наступнік: Гітанас Наўседа
Сьцяг Летувы Міністар фінансаў Летувы
12 ліпеня 2001 — 1 траўня 2004
Прэзыдэнт: Валдас Адамкус (2001—2003)
Раляндас Паксас (2003—2004)
Папярэднік: Ёнас Лёнгінас
Наступнік: Альгірдас Буткявічус
Сьцяг Эўрапейскага Зьвязу Эўрапейскі камісар па адукацыі і культуры
1 траўня 2004 — 22 лістапада 2004
Папярэднік: Вівіен Рэдзінг
Наступнік: Ян Фігель
Сьцяг Эўрапейскага Зьвязу Эўрапейскі камісар па бюджэце і фінансавым праграмаваньні
22 лістапада 2004 — 12 ліпеня 2009
Папярэднік: Міхаэле Шрэер
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 1 сакавіка 1956 (68 гадоў)
Вільня, ЛетССР
Партыя: КПСС (1983—1991)
Бацька: Палікарпас Грыбаўскас[d]
Маці: Віталія Карсакайце[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
Knight Grand Cross with Collar of the Order of Merit Knight Grand Cross of the Order of the Falcon Ордэн Крыжа зямлі Марыі на ланцугу кавалер Вялікага крыжа ордэна сьвятога Уляфа Крыж Прызнаньня Вялікі крыж ордэна Трох зорак ордэн Свабоды Decoration for Exceptional Merits ордэн Рэспублікі Вялікі крыж ордэна Сьвятога Карла Grand Cross with Collar of the Order of the White Rose of Finland ордэн Сэрафімаў ордэн Вітаўта Вялікага з залатым ланцугом камандор ордэна Вялікага князя Гедыміна кавалер Вялікага крыжа з ланцугом ордэна «За заслугі перад Італьянскай рэспублікай»
прэмія Карла Вялікага

Даля́ Грыбаўска́йце (па-летувіску: Dalia Grybauskaitė; нар. 1 сакавіка 1956 году ў Вільні) — летувіская эканамістка, дыпляматка і палітык, міністарка фінансаў Летувы у 2001—2004 гадох, камісарка камітэту па бюджэце і фінансавым праграмаваньні Эўрапейскага Зьвязу ў 2004—2009 гадох. Перамагла на выбарах прэзыдэнта Летувы 17 траўня 2009 году. Першая жанчына на пасадзе прэзыдэнта Летувы[1].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1983 годзе Даля Грыбаўскайце скончыла эканамічны факультэт Ленінградзкага ўнівэрсытэту, а ў 1988 годзе атрымала ступень кандыдата эканамічных навук у Акадэміі грамадзкіх навук у Маскве. У 1991 годзе Грыбаўскайце скончыла курс у рамках спэцыяльнай праграмы для кіраўнічых кадраў «School of Foreign Service» Джорджтаўнскага ўнівэрсытэту ў Вашынгтоне (акруга Калюмбія).

У 1990—1991 гадох кіравала навуковым аддзелам Эканамічнага інстытуту, а ў 1991 годзе праграмным дырэктарам ва ўрадзе Летувіскай Рэспублікі. З 1991 да 1993 году выконвала функцыі кіраўніцы эўрапейскага дэпартамэнту Міністэрства міжнародных эканамічных сувязей. З 1993 году была дырэктаркай эканамічнага дэпартамэнта ў Міністэрстве замежных справаў, адначасова кіравала Камітэтам атрыманьня дапамогі РНАRЕ і G-24, а таксама займалася стварэньнем дамовы аб вольным гандлі з Эўрапейскім Зьвязам.

У 1994—1995 гадах была надзвычайнай амбасадаркай і паўнамочнай міністаркай падчас прадстаўніцтва Летувы ў Эўрапейскім Зьвязе і прадстаўніцай Каардынатара дзяржаўнай дапамогі ў Брусэлі. З 1996 году Грыбаўскайце выконвала абавязкі паўнамоцнай амбасадаркі ў пасольстве Летувы ў ЗША. У 1999—2000 гадах займала пасаду віцэ-міністаркі фінансаў і займалася перамовамі Летувы зь Міжнародным валютным фондам і Сусьветным банкам. У 2000—2001 гадах — віцэ-міністарка замежных справаў і намесьніца кіраўніка летувіскай дэлегацыі якая вяла перамовы аб уваходзе Летувы ў Эўразьвяз.

У пачатку ліпеня 2001 году Грыбаўскайце заняла пасаду міністаркі фінансаў у толькі што ўтвораным урадзе Альгірдаса Бразаўскаса. 1 траўня 2004 году, у дзень уваходу Летувы ў Эўрапейскі Зьвяз, яна была запрошаная ў склад Эўрапейскай камісіі як камісарка адказная за адукацыю і культуру (разам зь Вівіян Рэдзінг). Ва ўтворанай 22 лістапада 2004 году камісіі пад кіраўніцтвам Жазэ Барозу, яна адказвала за праграмаваньне фінансаў і бюджэт.

У 2009 годзе Грыбаўскайце прыняла ўдзел у выбарах прэзыдэнта Летувы. 26 лютага яна афіцыйна абвясьціла аб удзеле ў выбарах як незалежны кандыдат. Яе кандыдатуру падтрымалі дзьве ўрадавыя кааліцыі: Зьвяз Бацькаўшчыны і Лібэральны Рух.

Па выніках галасаваньня, якое адбылося 17 траўня 2009 году, Даля Грыбаўскайце атрымала 69,09% галасоў.[2]

Даля Грыбаўскайце, акрамя летувіскае, валодае ангельскай, польскай, расейскай і францускай мовамі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Dalia Grybauskaite (анг.) Britannica.com
  2. ^ Voting Results — Balsavimo rezultatai (анг.) (лет.)