Далучэньне Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны да СССР

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Далучэньне Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны да СССР — улучэньне ў склад СССР тэрыторыяў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны з прыняцьцем на пазачарговай V сэсіі Вярхоўнага Савету СССР Закону СССР «Аб улучэньні Заходняй Украіны ў склад Саюзу ССР з узьяднаньнем яе з Украінскай ССР» (1 лістапада 1939) і Закону СССР «Аб улучэньні Заходняй Беларусі ў склад Саюзу ССР з узьяднаньнем яе зь Беларускай ССР» (2 лістапада 1939) на падставе хадатайніцтваў Паўнамоцных камісіяў Народнага сходу Заходняй Беларусі і Народнага сходу Заходняй Украіны. Рашэньне пра падачу хадайніцтваў абмяркоўвалася ў Дэклярацыі «Аб уваходжаньні Заходняй Украіны ў склад Украінскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі», прынятай Народным сходам Заходняй Украіны ў Львове 27 кастрычніка 1939 р. і Дэклярацыі «Аб уваходжаньні Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай рэспублікі», прынятай Народным сходам Заходняй Беларусі ў Беластоку 29 кастрычніка 1939 року.

Далучэньне тэрыторыяў было непасрэдным наступствам падпісаньня пакту Молатава-Рыбэнтропа з сакрэтным пратаколам да яго, пачатку Другой сусьветнай вайны і нямецка-савецкай акупацыі Польшчы. Анэксія спрычынілася да кардынальнага павелічэньня тэрыторыі і насельніцтва БССР ды УССР.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Макарчук В. С. Государственно-территориальный статус западно-украинских земель в период Второй мировой войны. — М.: Фонд «Историческая память», 2010. — 520 с. — ISBN 978-5-9990-0009-5