Дагдзкі край

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дагдзкі край
лат. Dagdas novads
Агульныя зьвесткі
Краіна Латвія
Статус край
Уваходзіць у этнаґрафічную вобласьць Латгалія
Адміністрацыйны цэнтар Дагда
Улучае 10 воласьцяў і горад Дагда
Найбольшы горад Дагда
Дата ўтварэньня 2009
Дата скасаваньня 30 чэрвеня 2021
Старшыня думы Віктарс Сьцікутс
Афіцыйныя мовы латыская
Насельніцтва (2010) 9397 чал.
Нацыянальны склад латышы, расейцы, беларусы
Канфэсійны склад каталікі, праваслаўныя
Плошча 948,8 км²
Месцазнаходжаньне Дагдзкага краю
Дагдзкі край на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +2 (+3 улетку)
Код ISO 3166-2 LV-024
Інтэрнэт-дамэн .lv
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Да́гдзкі край (па-латыску: Dagdas novads) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў этнаґрафічным рэґіёне Латгалія, Латвія.

Геаґрафія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Край разьмешчаны на паўднёвым усходзе рэспублікі. На захадзе мяжуе з Аглонскім краем, на паўночным захадзе — з Рэжыцкім краем, на поўначы — зь Люцынскім, на паўночным усходзе — зь Зілупскім, на поўдні — з Краслаўскім краем, на ўсходзе — з Дрысенскім раёнам Віцебскае вобласьці Беларусі. Мяжа зь Беларусьсю амаль поўнасьцю праходзіць па рэках Сар’янка, Сінюха (Зілупэ), Асуніца(ru), Акціца і Тоўша.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першапачаткова тэрыторыя краю падпарадкоўвалася Лівонскаму ордэну.

Пасьля заканчэньня Лівонскае вайны ваколіцы сучаснае Дагды апынуліся ў складзе Інфлянтаў — асаблівай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі пад уладай ВКЛ, якая пасьля заключэньня Люблінскай уніі стала кандамініюмам Кароны і ВКЛ. З 1621 году ў выніку перайменаваньня тэрыторыя сучаснага Дагдзкага краю патрапіла ў адпаведнае ваяводзтва.

З 1772 году ў выніку Першага падзелу Рэчы Паспалітай тэрыторыя адзінкі была падзелена паміж Дынабурскім (пазьней перайменаваны ў Дзьвінскі) і Рэжыцкім паветамі Беларускай губэрні (пазьней перайменавана ў Віцебскую).

18 лістапада 1918 году з набыцьцём Латвіяй незалежнасьці край стаў часткай Латвіі. У выніку латвійскай адміністрацыйнае рэформы 2009 году тэрыторыя набыла свой сучасны статус.

Дэмаґрафія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва краю складае 9397 чалавек. Большасьць насельніцтва — латышы. Таксама пражываюць расейцы, беларусы і палякі.

Адміністрацыйнае ўладкаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У край уваходзяць 10 воласьцяў і горад Дагда.

Назва Назва ў арыґінале Адміністрацыйны цэнтар
Андзэльская воласьць Andzeļu pagasts с. Андзэлі
Андрупэнская воласьць Andrupenes pagasts с. Андрупэнэ
Асунская воласьць Asūnes pagasts с. Асунэ
Бэрзіньская воласьць Bērziņu pagasts с. Парэчча
м. Дагда Dagdas pilsēta Дагда
Дагдзкая воласьць Dagdas pagasts с. Азаліні
Канстанцінаўская воласьць Konstantinovas pagasts с. Канстанцінава
Кепаўская воласьць Ķepovas pagasts с. Нэйкшані
Сварыньская воласьць Svariņu pagasts с. Сварынцы
Шкяўнская воласьць Šķaunes pagasts с. Шкяўнэ
Эзэрніецкая воласьць Ezernieku pagasts с. Эзэрніекі

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праз тэрыторыю адзінкі праходзяць аўтадарогі мясцовага ўзроўню, якія зьвязваюць Дагду зь іншымі паселішчамі краю, а таксама з навакольнымі краямі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дагдзкі крайсховішча мультымэдыйных матэрыялаў