Гільбэрт Кійт Чэстэртан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гільбэрт Кійт Чэстэртан
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 29 траўня 1874(1874-05-29)[1][2][3][…]
Памёр 14 чэрвеня 1936(1936-06-14)[4][2][3][…] (62 гады)
Пахаваны
Сужэнец Фрэнсіс Чэстэртан[d][6]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці журналіст, паэт, навэліст, аўтабіёграф, пісьменьнік, сцэнарыст, філёзаф, біёграф, ілюстратар, аўтар дэтэктываў, гісторык літаратуры, эсэіст, драматург, публіцыст, гісторык, літаратурны крытык, прафэсар унівэрсытэту
Гады творчасьці з 1890
Жанр эсэ і паэзія
Мова ангельская мова[7][8]
Узнагароды
Knight Commander with Star of the Order of St. Gregory the Great
Подпіс Выява аўтографу
https://chesterton.org

Гі́льбэрт Кійт Чэ́стэртан (па-ангельску: Gilbert Keith Chesterton; 29 траўня 1874 — 14 чэрвеня 1936) — брытанскі пісьменьнік, журналіст, літаратуразнаўца ды апалягет хрысьціянства, у грамадзка-палітычным жыцьці — прыхільнік і абаронца дыстрыбутызму.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 29 траўня 1874 году ў Лёндане. У 1901 годзе ажаніўся з Фрэнсіс Блог. Сябраваў з Хілэрам Бэлакам, а таксама з айцом Вінсэнтам МакНэбам. У канцы зямнога жыцьця Чэстэртана менавіта МакНэб прымаў ягоную апошнюю споведзь. У 1922 годзе перайшоў з англіканства ў каталіцтва. Памёр 14 чэрвеня 1936 году ў Бікансьфілдзе.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар раманаў «Напалеон Нотынгхільскі» (The Napoleon of Notting Hill, 1904), «Чалавек, які быў чацьверам» (The Man Who Was Thursday, 1908), «Шар ды крыж» (The Ball And The Cross, 1910, 1927) ды іншых. Сусьветна вядомы ягоны цыкл дэтэктыўных апавяданьняў пра патэра Браўна. Вялікае месца ў творчасьці Чэстэртана займае хрысьціянская апалягетыка, найбольш значны твор па гэтай тэматыцы — кніга «Адвечны чалавек» (The Everlasting Man, 1925). Акрамя таго, Чэстэртан — аўтар літаратуразнаўчых працаў «Роберт Браўнінг» (Robert Browning, 1903), «Чарлз Дыкенз» (Charles Dickens, 1906), «Джордж Бернард Шоў» (George Bernard Shaw, 1909), «Роберт Луіс Стывенсан» (Robert Louis Stevenson, 1927) ды «Чосэр» (Chaucer, 1932).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Chesterton, Gilbert Keith (анг.) // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 6. — P. 111—112.
  2. ^ а б G.K. Chesterton // Encyclopædia Britannica (анг.)
  3. ^ а б G.K. Chesterton // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
  4. ^ Честертон Гилберт Кит // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  5. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #118520393 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  6. ^ Oxford Dictionary of National Biography (анг.) / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  7. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  8. ^ CONOR.SI

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]