Гідронім

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гідро́німы (ад па-старажытнагрэцку: ὕδωρ — вада + ὄνομα — імя) — адна з клясаў тапонімаў — назвы водных аб’ектаў (рэк, азёраў, мораў, заліваў, праліваў, каналаў і г.п.)[1]. Вывучэньне гідронімаў займаецца навука гідратапані́міка. Назвы водных аб’ектаў захоўваюцца на працягу стагодзьдзяў і тысячагодзьдзяў, таму гідронімы маюць вельмі высокую лінгва-гістарычную каштоўнасьць.

Аналіз гідронімаў дазваляе прасачыць этнічныя і міграцыйныя працэсы на прылеглай тэрыторыі, шляхі засяленьня і напрамкі міграцыі народаў, выявіць кантакты і сыстэмныя сувязі паміж рознымі этнасамі і гістарычную зьмену аднаго этнасу іншым, узнавіць геаграфічныя ўмовы мясцовасьці, гістарычныя падзеі.

Разнавіднасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адрозьніваюць пелагонімы (назвы мораў), лімнонімы (назвы азёраў, вадаёмаў), патамонімы (назвы рэк), гелонімы (назвы балот, забалочаных месцаў).

Асаблівасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У гідронімах устойліва захоўваюцца архаізмы і дыялектызмы, яны часта усходзяць да моваў-субстратаў народаў, якія жылі на дадзенай тэрыторыі ў мінулым, што дазваляе выкарыстоўваць іх для вызначэньня межаў расьсяленьня этнічных супольнасьцяў (напрыклад, славян у Эўропе ці фіна-вугорскіх народаў у Эўрапейскай частцы Расеі).

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]