Гусьцяра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гусьцяра
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаКасьцявыя рыбы
АтрадКарпападобныя
СямействаКарпавыя
РодГусьцеры
ВідГусьцяра
Бінамінальная намэнклятура
Blicca bjoerkna


Гусьцяра (Blicca bjoerkna) - рыба сямейства карпавых, адзіны прадстаўнік роду гусьцеры (Blicca). Народныя назвы — пласкірка, сухарэбрыца, сівуха, сьцерка, губар.

Даўжыня да 35 см, маса да 1,3 кг, але звычайна — 100-200 г. Чародная рыба. Серабрыстым, моцна сплюснутым з бакоў целам нагадвае маладога ляшча. Гусьцяра адрозьніваецца ад ляшчоў выключна колькасьцю і разьмяшчэньнем глытачных зубоў, якіх знаходзіцца з кожнага боку не па пяць, а па сем і прытым у два рады.

Гусьцярасховішча мультымэдыйных матэрыялаў