Гульдэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Флярын (гульдэн) гораду Любэк, 1341 г.
Гульдэн гораду Майнц, канец XIV-пачатак XV ст.

Гульдэн (па-нямецку: Gulden, скарочана ад Guldin pfenninc — залатая манэта) — гістарычная манэта (першапачаткова з золата, затым са срэбра), а таксама валютная адзінка многіх краінаў.

Гістарычная манэта[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Залаты гульдэн[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першапачаткова гульдэнам назвалі залатую манэту, якая чаканілася ў Нямеччыне з XIV стагодзьдзя ў перайманьне залатому флярыну.

Першы час нямецкія флярыны (гульдэны) капіявалі флярэнтыйскую залатую манэту, пазьней на манэтах сталі чаканіць уласныя сюжэты.

Гульдэны чаканілі ў Любэку, шырокае хаджэньне атрымалі таксама Райнскія гульдэны (іх выпускалі імпэрскія гарады Трыр, Кёльн, Майнц).

З 1679 г. і да ўведзеньня ў 2002 годзе эўра, гульдэн быў галоўнай грашовай адзінкай Нідэрляндаў.