Гуаякільская затока

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 3°0′ пд. ш. 80°30′ з. д. / 3° пд. ш. 80.5° з. д. / -3; -80.5

Гуаякільская затока
Этымалёгія Гуаякіль
Краіны вадазбору

Ґуаякі́льская зато́ка (па-гішпанску: Golfo de Guayaquil) — затока у Ціхім акіяне, на захадзе кантынэнтальнага Эквадора й Пэру. Прасьціраецца ад эквадорскага курортнага гораду Салінас на поўначы да пэруанскага Пунта-Парыньняс на поўдні. У затоку ўпадаюць рэкі Ґуаяс, Хубонэс, Сарумільля, Тумбэс. Сэрыя ґеаляґічных разломаў месьціцца акурат у падмурку затокі і цягнецца жно і да сухазем’я. Разломы могуць выклікаць разбуральныя землятрусы[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Chunga, Kervin; Ochoa-Cornejo, Felipe; Mulas, Maurizio; Toulkeridis, Theofilos; Menéndez, Edgar (2019). «Characterization of seismogenic crustal faults in the Gulf of Guayaquil, Ecuador». Andean Geology 46 (1): 66–81. doi:10.5027/andgeoV46n1-2991.