Горадня (аэрапорт)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Гродна (аэрапорт)»)
Горадня
IATA: GNAICAO: UMMG
Асноўнае
Тып аэрапортуграмадзкі

Аэрапорт «Горадня» (ICAO: UMMG) разьмешчаны за 18 км на паўднёвы ўсход ад Горадні[1] каля вёскі Абухава. Эксплюатуецца Гарадзенскай філіяй дзяржаўнага прадпрыемства «Белаэранавігацыя»[2].

Aэpапopт эксплюатуецца з 1983 году[3], мае адну бэтонную узьлётна-пасадачную паласу даўжынёй 2560 мэтраў і шырынёй 42 мэтраў, здольную прымаць паветраныя судны тыпу любой клясы[1] ( Іл-76, Вoeing-727, Вoeing-737, Ил-76, Аirbus-310, Аirbus-318, Аirbus-319, Аirbus-320[2]). Абмежаваньне максымальнай узьлётнай вагі — 200 тон.

Aэpапopт дапушчаны да забесьпячэньня міжнародных палётаў з 1993 году, для чаго мае службы мытнага, памежнага й санітарнага кантролю, сетку мытных і камэрцыйных складаў і ўмовы для апрацоўкі, захоўваньня і адпраўкі грузаў паветраным, аўтамабільным ці чыгуначным транспартам.

Аэрапорт працуе з 8:50 да 16:50, а па запыце — круглыя суткі[2]. Праз аэрапорт праходзяць міжнародныя паветраныя трасы, якія зьвязваюць Паўночную і Заходнюю Эўропу з краінамі Цэнтральнай і Паўднёва-Ўсходняй Азіі. Аэрапорт забясьпечвае транзытнае абслугоўваньне, дазапраўку паветраных суднаў, адпачынак экіпажаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Транспарт. Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт.
  2. ^ а б в Аэропорт Гродно (рас.). Департамент по авиации министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь.
  3. ^ Воздушная гавань открыта новому. Какие перспективы у региональных аэропортов (рас.). Гродненский областной исполнительный комитет (20 жніўня 2018).