Гран-пры Бахрэйну

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Гран-пры Бахрэйна»)
Гран-пры Бахрэйну
Міжнароднае кола Бахрэйну
( )
The Bahrain International Circuit in 2010
Гісторыя
Праведзеныя гонкі 20
Першая гонка 2004
Лідэр (гоначнік) Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан (5)
Лідэр (канструктар) Сьцяг Італіі Фэрары (7)
Траса
Працягласьць кола 5,412 км
Працягласьць гонкі 308,238 км
Колькасьць колаў 57
2024
Поўл-пазыцыя
Подыюм
Найхутчэйшае кола
  • Сьцяг Нідэрляндаў Макс Вэрстапэн
  • Рэд Бул-Хонда
  • 1:32.608
Вонкавыя спасылкі
bahraingp.com (анг.)

Гран-пры́ Бахрэ́йну (па-арабску: جائزة البحرين الكبرى‎) — гонка Формулы-1 на міжнароднай трасе ў Сахіры. Праводзіцца з чэмпіянату сьвету 2004 году па цяперашні час. Стала першым Гран-пры Формулы-1 на Сярэднім Усходзе.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Будаўніцтва міжнароднай трасы ў Сахіры пачалося ў 2002 року, першае Гран-пры адбылося тут у Гран-пры Бахрэйну 2004 году року. З тае пары ладзіцца безь перапынкаў, акрамя сэзону 2011 року, бо тады ў Бахрэйне выбухлі пратэсты.

Праваабаронцы заклікалі скасаваць і наступнае Гран-пры 2012 року праз парушэньні правоў чалавека, у тым ліку забойства актывіста Салага Абаса Габіба наконадні Гран-пры і сьмяротнае раненьне фотажурналіста Агмэда Ісмаэля Гасана эль-Самадзі. Аднак нягледзячы на пратэсты, у тым ліку хакерскую атаку «Ананімусаў», Гран-пры адбылося паводле раскладу 22 красавіка.

У 2020 року Гран-пры Бахрэйну, заплянаванае на 22 сакавіка, было скасаванае праз пандэмію каранавіруснай інфэкцыі, аднак прайшло ў тым жа годзе 29 лістапада.

Першым пераможцам у 2004 року стаў нямецкі гоначнік Фэрары Міхаэль Шумахэр. Лідэрам паводле колькасьці перамог ёсьць брытанец Льюіс Гэмілтан (5 разоў).

Характарыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Траса ў Сахіры характэрная сваімі вялікімі бакавінамі, за што яе крытыкуюць, бо гоначнікі могуць беспакарана выяжджаць па-за межы дарогі. Насамрэч яны былі зробленыя наўмысна, каб на трасу не трапляў пясок. Гран-пры Бахрэйну лічыцца адным з найбясьпечнейшых гонак у сьвеце.

Замест традыцыйнага шампанскага на подыюме пераможцы гонкі распырскваюць безалькагольны ружовы напой, хоць спажываньне алькаголю ў Бахрэйне не забароненае.

Пераможцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рок Гоначнік Канструктар Справаздача
2004 Сьцяг Нямеччыны Міхаэль Шумахэр Фэрары Справаздача
2005 Сьцяг Гішпаніі Фэрнанда Алёнса Рэно Справаздача
2006 Сьцяг Гішпаніі Фэрнанда Алёнса Рэно Справаздача
2007 Сьцяг Бразыліі Фэліпэ Маса Фэрары Справаздача
2008 Сьцяг Бразыліі Фэліпэ Маса Фэрары Справаздача
2009 Сьцяг Вялікабрытаніі Джэнсан Батан Броўн-Мэрсэдэс Справаздача
2010 Сьцяг Гішпаніі Фэрнанда Алёнса Фэрары Справаздача
2011 Скасаванае Справаздача
2012 Сьцяг Нямеччыны Сэбастыян Фэтэль Рэд Бул-Рэно Справаздача
2013 Сьцяг Нямеччыны Сэбастыян Фэтэль Рэд Бул-Рэно Справаздача
2014 Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Справаздача
2015 Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Справаздача
2016 Сьцяг Нямеччыны Ніка Росбэрг Мэрсэдэс Справаздача
2017 Сьцяг Нямеччыны Сэбастыян Фэтэль Фэрары Справаздача
2018 Сьцяг Нямеччыны Сэбастыян Фэтэль Фэрары Справаздача
2019 Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Справаздача
2020 Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Справаздача
2021 Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Справаздача
2022 Сьцяг Манака Шарль Леклер Фэрары Справаздача
2023 Сьцяг Нідэрляндаў Макс Вэрстапэн Рэд Бул-Хонда Справаздача
2024 Сьцяг Нідэрляндаў Макс Вэрстапэн Рэд Бул-Хонда Справаздача
Крыніцы:[1][2]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Bahrain GP (анг.). ChicaneF1. Праверана 3 верасьня 2021 г. Архіўная копія ад 3 верасьня 2021 г.
  2. ^ Sakhir (фр.). StatsF1. Праверана 3 верасьня 2021 г. Архіўная копія ад 5 сьнежня 2019 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]