Гран-Канарыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гран-Канарыя
Пляж у Ляс-Пальмасе
Месца Атлянтычны акіян
Плошча 1560 км²
Найвышэйшы пункт 1949 м
Краіна Гішпанія
Вобласьць Канарскія астравы
Насельніцтва (2018) 846 717
Каардынаты 27°58′ пн. ш. 15°36′ з. д. / 27.967° пн. ш. 15.6° з. д. / 27.967; -15.6Каардынаты: 27°58′ пн. ш. 15°36′ з. д. / 27.967° пн. ш. 15.6° з. д. / 27.967; -15.6
Гран-Канарыя на мапе Паўночнага Атлянтычнага акіяну
Гран-Канарыя
Гран-Канарыя
Гран-Канарыя

Гран-Кана́рыя (па-гішпанску: Gran Canaria, [ɡɾaŋ kaˈnaɾja] — «вялікі [востраў] сабакаў») — адзін з астравоў Канарскага архіпэлягу, які належыць Гішпаніі. Знаходзіцца ў Атлянтычным акіяне за 150 км ад паўднёва-заходняга берагу Афрыкі і за 1350 км ад Эўропы. Другі паводле насельніцтва востраў архіпэлягу (846 717 чалавек паводле стану на 2018, што складае каля 40% усяго насельніцтва архіпэлягу); трэці паводле плошчы (1560 км²) і вышыні (найвышэйшы пункт — пік Ньевес — 1949 м). Таксама трэці паводле колькасьці насельніцтва востраў Гішпаніі (пасьля Тэнэрыфэ ды Мальёркі).

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У старажытнасьці Гран-Канарыю насяляла паўночнаафрыканскае племя канарыяў, якія назвалі гэтую зямлю Тамара́н («зямля сьмелых»).

У Сярэднявеччы на архіпэляг прыбылі кастыльскія войскі, якія 24 чэрвеня 1478 року заклалі на Гран-Канарыі сталічнае места Рэал дэ Ляс-Пальмас. Пасьля пяцігадовае кампаніі, 29 красавіка 1483 року востраў перайшоў пад уладу каралевы Ізабэлы I. У 1492 року па дарозе ў Амэрыку ў порце Ляс-Пальмасу прыпыняўся Хрыстафор Калюмб.

З 1927 року Ляс-Пальмас дэ Гран-Канарыя дзеліць з Санта-Крус дэ Тэнэрыфэ статус сталіцы аўтаномнай супольнасьці Канарскіх астравоў.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узьбярэжжа Гран-Канарыі з птушынага палёту

Гран-Канарыя знаходзіцца на паўднёвы ўсход ад Тэнэрыфэ і на захад ад Фуэртэвэнтуры. Плошча вострава — 1560 км², найбольшая вышыня — 1949 м (пік Ньевес). Востраў круглай формы дыямэтрам прыкладна 50 км.

Востраў вульканічнага паходжаньня. Апошнія вывяржэньні адбываліся каля 3500 гадоў таму.

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьнег у лютым 2005 року

Клімат Гран-Канарыі пустынны з-за цёплай тэмпэратуры і рэдкіх ападкаў. Сярэднедзённая тэмпэратура складае ад 20 °C узімку да 26 °C улетку. У халодныя зімовыя ночы тэмпэратура ля берагу не апускаецца ніжэй за 10 °C. У горных рэгіёнах можа выпадаць сьнег і замаразкі.

Сярэднегадавая колькасьць ападкаў складае 228 мм; большасьць іх выпадае ў халодныя месяцы, а ліпень, жнівень ды верасень амаль засушлівыя. Да таго ж ападкі разьмеркаваныя па востраве нераўнамерна.

Прырода[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля заваяваньня гішпанцамі на востраве праз нарыхтоўку лесу, расчыстку зямлі ды іншую дзейнасьць значна зьменшылася расьліннасьць, і цяпер Гран-Канарыя — найбольш абязьлесены з Канарскіх астравоў. З XX стагодзьдзя праводзіцца засадка дрэвамі.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Боінг 727-256 у аэрапорце Гран-Канарыі

Аўтамабільныя дарогі апярэзваюць увесь востраў і даходзяць да горных раёнаў. У канцы XX стагодзьдзя была ўведзеная ў эксплюатацыю першая на Канарскіх астравох дарога з разьдзяляльнай паласой(en), што злучыла паўночны бераг ды аэрапорт празь Ляс-Пальмас з паўднёвым. Адзіная хуткасная аўтамагістраль — GC-1(es).

Дзейнічае шырока разгалінаваная аўтобусная сетка.

Адзіны камэрцыйны аэрапорт вострава — Гран-Канарыя (IATA: LPA), другі паводле загружанасьці на Канарах.

Найважнейшыя марскія порты — Ляс-Пальмас, Аргінэгін і Арынага. Галоўныя пасажырскія порты:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гран-Канарыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Гран-Канарыя Шаблён:Канарскія астравы