Грамадзянін Кейн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Грамадзянін Кейн
Citizen Kane
Жанр драматычны фільм[d][1][2], мастацкі фільм[d], флэшбэк-фільм[d], біяграфічны фільм і містэрыйны фільм[d][3]
Рэжысэр Орсан Ўэлс
Сцэнарыст Орсан Ўэлс
Герман Дж. Манкевіч
Прадусар Орсан Ўэлс
У ролях Орсан Ўэлс
Джозэф Котэн
Дораці Камінгор
Джордж Кулурыс
Эвэрэт Слоўн
Рэй Колінз
Агнэс Мурхэд
Кампазытар Бэрнард Херман
Апэратар Грэг Толанд
Мантаж Робэрт Ўайз[d]
Вытворчасьць Сьцяг ЗША RKO Radio Pictures
Распаўсюд RKO Radio Pictures, Netflix, Vudu[d] і HBO Max[d]
Дата выхаду 1941
Працягласьць 119 хвілін
Краіна Сьцяг ЗША ЗША
Мова ангельская
Бюджэт 686 тыс. $
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Грамадзянін Кейн» (па-ангельску: Citizen Kane) — амэрыканскі фільм-жыцьцяпіс 1941 году, які на працягу некалькіх дзесяцігодзьдзяў перамагаў у маштабных апытаньнях кінапрафэсійцаў як «лепшы фільм усіх часоў і народаў»[4][5].

Дзьве ўзнагароды і восем намінацыяў на прэмію «Оскар». Клясыка Амэрыканскага кінэматографа. Вобразны шэраг фільма зьяўляецца імпрэзай фантазіі Орсана Ўэлса, які выкарыстоўваў новую кінамову.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдыямагнат Чарлз Фостэр Кейн памірае ў сваім доме, зь яго рук падае шкляны шар, і ён пасьпявае сказаць толькі: «rosebud» («ружовы бутон»). Газэты і кінахроніка адразу падхопліваюць гэтую падзею, і на працягу дванаццаці хвілін гледачам прадстаўляюць кінахроніку ў выглядзе нэкралёгу жыцьця Кейна.

Рэпартэру Томпсану даручана высьвятліць падрабязнасьці біяграфіі Кейна...

Ролі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Орсан Ўэлс у ролі Чарльза Фостэра Кейна

Значнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па гэтым фільме навучаюцца ва ўсіх кінашколах у сьвеце, а ідэі, прынцыпы, мэтодыка і эстытычныя знаходкі Орсана Ўэлса зрабілі значны ўнёсак ня толькі ў кінамову, але і ў сучаснае мастацтва наогул. Фільм упершыню цалкам створаны на прынцыпах флэшбэкаў.

У рэйтынгу дзесяці самых значных фільмаў сусьветнай супольнасьці кіно, які выдаецца брытанскім часопісам Sight & Sound кожныя 10 год, пачынаючы з 1952 году, і сыходзячы зь меркаваньняў больш чым 100 кіназанаўцаў і (з 1992 году) рэжысэраў з розных краінаў сусьвету[6], «Грамадзянін Кейн» пяць разоў займаў першае месца[7].

У 2000 годзе Амэрыканскі кінаінстытут (American Film Institute) абвесьціў сьпіс 100 лепшых фільмаў ЗША, у якім «Грамадзянін Кейн» заняў 1 месца[8].

Аматарамі фільму зьяўляюцца Роджэр Корман, Крыстафер Нолан, Тэры Гіліам, Ніл Джордан, Дэйвід Лінч, Кшыштаф Кесьлёвскі, Джон Шлезінгер, Пол Шрэдэр, Марцін Скарсэзэ, Олівэр Стоўн, Кінг Відар, Джон Ву, Кшыштаф Занусі.

Гісторыя стварэньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ўільям Рэндольф Хёрст

Фільм шмат у чым заснаваны на жыцьцяпісе амэрыканскага бізнэсоўцы Ўільяма Рэндольфа Хёрста (1863—1951), газэтнага магната, стваральніка сэнсацыйнасьці як крытэра продажу газэт, заснавальніка «жоўтай журналістыкі».

Калі жыцьцяпіс пэрсанажа і прататыпа цалкам не супадаюць, у фільме прысутнічаюць дакладныя цытаты з Хёрста. Напрыклад, Кейн слова да слова паўтарае тэлеграму Хёрста свойму карэспандэнту на Кубу: «Не зьяжджайце. Вы забясьпечыце малюнкі, а я забясьпечу вайну» («Please remain. You furnish the pictures, and I’ll furnish the war»). «Грамадзянін Кейн» узяў за аснову і раман Хёрста з акторкай Мэрыён Дэвіс.

Асаблівае значэньне ў фільме мае і замак Кейна Ксанаду, прататыпам якому паслужыла шыкоўная рэзыдэнцыя Хёрста ў Каліфорніі.

Хёрст, які быў супраць выхаду фільма, разьвязаў сапраўдную мэдыйную вайну з Ўэлсам. Ўэлс сапсаваў шмат нэрваў, каб зьняць фільм, але яшчэ больш — каб дабіцца ад кінакампаніі РКО выхаду яго на экран. Фільм ня меў посьпеху сярод гледачоў, шмат у чым з-за антырэклямнай кампаніі Хёрста. «Грамадзянін Кейна» паглядзелі ў вялікіх гарадах ЗША, але ў правінцыі, асабліва на Поўдні, сіла была на баку газэт Хёрста. Акрамя таго, большасьць выданьняў Хёрста проста абвесьцілі фільму байкот. Відавочна, гэта адзіны ў гісторыі ЗША выпадак, калі фільм выклікаў скандал у палітычных і грамадзкіх колах.

Узнагароды і намінацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Грамадзянін Кейнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў