Голад у СССР (1932—1933)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Голад у СССР (1932—1933) (ва Ўкраіне афіцыйна завецца «галадамор») — масавы голад у паўднёва-заходняй частцы СССР, выкліканы калектывізацыяй. Ад голаду, які пацягнуў значныя чалавечыя ахвяры (па розных ацэнках ад 2 да 8 млн чалавек), пацярпела насельніцтва УССР, БССР, Паўночнага Каўказу, Паволжа, Паўднёвага Ўралу, Заходняй Сыбіры, Казахстану.

Сплянаваная канфіскацыя ўраджаю збожжавых і ўсіх прадуктаў харчаваньня ў сялян прадстаўнікамі савецкай улады на працягу галадамору 1932—1933 гадоў непасрэдна прывяла да забойства сялян голадам у мільённых маштабах, пры гэтым савецкая ўлада мела значныя запасы збожжа ў рэзэрвах і ажыцьцяўляла яго экспарт за мяжу падчас галадамору. Нягледзячы на тое, што злачынныя дзеяньні прадстаўнікоў сталінскай ўлады, што пацягнула сьмерць людзей голадам, кваліфікаваліся згодна з нормамі тагачаснага савецкага крымінальнага заканадаўства як забойства, прычыны гэтага масавага злачынства ніколі ў СССР не расьсьледаваліся і ніхто з чыноўнікаў, якія мелі дачыненьне да злачынства, не панёс пакараньня пры тым, што нават вышэйшае кіраўніцтва СССР, у тым ліку Сталін, ведала пра факты гібелі людзей ад голаду. На працягу дзесяцігодзьдзяў масавае забойства людзей штучным голадам наўмысна ня толькі замоўчвалася савецкай уладай, але і наогул забаранялася пра яго дзе-небудзь узгадваць.

Галадамор у Беларусі (1932—1933)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Голад у Беларусі (1932—1934)

Тэматыка галадамору ў Беларусі(uk) мала дасьледаваная ў беларускай гістарыяграфіі й слаба прадстаўленая ў СМІ.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]