Глен Джонсан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Глен Джонсан
Глен Джонсан
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 23 жніўня 1984 (39 гадоў)
Лёндан, Ангельшчына
Рост 182 см
Вага 70 кг
Пазыцыя абаронца
Моладзевыя клюбы
2000—2001 Ўэст Гэм Юнайтэд
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2003
2002
2003—2007
2006—2007
2007—2009
2009—2015
2015—2018
Ўэст Гэм Юнайтэд
Мілўол (арэнда)
Чэлсі
Портсмут (арэнда)
Портсмут
Лівэрпул
Сток Сіці
15 (0)
8 (0)
41 (3)
26 (0)
58 (4)
160 (8)
57 (0)
Зборныя
2003—2014 Ангельшчына 54 (1)

Глен Маклеад Купэр Джонсан (па-ангельску: Glen McLeod Cooper Johnson; нарадзіўся 23 жніўня 1984 году, Лёндан, Ангельшчына) — былы ангельскі футбаліст, абаронца. Мае выступы за нацыянальную зборную Ангельшчыны. Выступае на пазыцыі правага крайняга абаронцы, таксама можа згуляць на левым флянзе й у паўабароне.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Ўэст Гэм Юнайтэд»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выпускнік акадэміі «Ўэст Гэм Юнайтэд» падпісаў свой ​​першы кантракт летам 2001 году, і быў уключаны ў заяўку пад нумарам 23. Сэзон 2001—2002 гадоў правёў у рэзэрвовай камандзе, так і не прабіўшыся ў аснову. Восеньню 2002 году Джонсан адправіўся ў арэнду да лютага ворагу малатабойцаў, «Мілўолу», за які згуляў 8 матчаў. Дэбют ў Прэм’ер-Лізе адбыўся 22 студзеня 2003 году, калі «Ўэст Гэм Юнайтэд» саступіў «Чарлтану»[1].

«Чэлсі»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Джонсан прыйшоў у клюб амаль адначасова з новым уладальнікам клюбу, Раманам Абрамовічам, які выклаў за яго 6 мільёнаў фунтаў. Глен дэбютаваў за «сініх» у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, у першым матчы супраць славацкай «Жыліны», у матчы ў адказ забіў свой ​​першы гол за «Чэлсі».

«Портсмут»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У апошні дзень лета 2007 году Джонсан падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Портсмутам». Як лічыцца, трансфэр склаў 4 мільёны фунтаў.

«Лівэрпул»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

13 чэрвеня кіраўніцтва «Портсмута» пацьвердзіла, што Джонсан, мабыць, пяройдзе ў клюб узроўнем вышэй, то бок у «Чэлсі», «Лівэрпул» ці «Манчэстэр Сіці». 16 чэрвеня «Портсмут» узгадніў пераход зь «Лівэрпулам», а 18 чэрвеня — з «Чэлсі», выбар пакінулі за гульцом. 22 чэрвеня «Лівэрпул» паведаміў, што заключыў кантракт з Джонсанам[2]. Як лічыцца, трансфэр склаў 17 мільёнаў фунтаў, 7 зь якіх «Портсмут» быў павінен за Пітэра Краўча.

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Джонсан быў выкліканы ў зборную Ангельшчыны й дэбютаваў у ёй 18 лістапада 2003 году, замяніўшы ў матчы з датчанамі Гэры Нэвіла.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чэлсі

Портсмут

Лівэрпул

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глен Джонсансховішча мультымэдыйных матэрыялаў