Герса

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герса

Герса ці брона — мэталічныя альбо каваныя жалезам дубовыя пад’ёмныя краты ўязной брамы, якія дадаткова абаранялі ўваход.

Галоўнай функцыяй герсы была хуткае закрыцьцё галоўнага ўвахода пры імклівым нападзе. Герсу падвешвалі на спэцыяльных пад’ёмных мэханізмах перад галоўнымі драўлянымі варотамі ў спэцыяльным праёме. Ніжняя частка кратаў была завострана і пры апусканьні ўваходзіла ў адтуліны ў падлозе. Звонку герса магла прыкрывацца таксама ўзводам (драўляным пад’ёмным мастом).

На Беларусі герса вядома з канца XV стагодзьдзя, у прыватнасьці герсай былі забясьпечаны вежа-брама Мірскага замку, а таксама Вострая брама ў Вільні.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Герсасховішча мультымэдыйных матэрыялаў