Герб Лесота

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб Лесота

Герб Лесота быў прыняты 4 кастрычніка 1966 году пасьля прызнаньня незалежнасьці. Намаляваны кракадзіл на шчыце Басута — гэта сымбаль дзяржаваўтваральнай нацыі Лесота — сута. На гербе ззаду шчыта намаляваныя дзьве перакрыжаваныя дзіды (зброя XIX стагодзьдзя) і кавалак залатой скуры — сымбаль асноўнага заробку Лесота. Зьлева і справа ад шчыта намаляваныя два кані Басута. Таксама ўнізе герба разьмяшчаецца залатая стужка з нацыянальным дэвізам: «Мір, Дождж, Росквіт» (на мове сесота: Khotso, Pula, Nala).

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]