Герб Бэльгіі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб Бэльгіі
Вялікі герб Каралеўства
Вялікі герб Каралеўства
Сярэдні й малы герб Каралеўства

Сярэдні й малы герб Каралеўства
Апісаньне
Зацьверджаны 17 сакавіка 1837

Герб Бэльгіі — дзяржаўны сымбаль Каралеўства Бельгіі. У сучасным выглядзе быў зацьверджаны каралеўскім дэкрэтам ад 17 сакавіка 1837 году, у якім былі апісаныя вялікая і малая форма гербу. Паводле § 193 (першапачаткова 125) Канстытуцыі Бэльгіі, «бэльгійскі народ прымае чырвоны, жоўты і чорны колеры, і ў якасьці дзяржаўнага гербу — бэльгійскага льва з дэвізам Адзінства дае сілу».

Вялікі герб[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На цёмным шчыце намаляваны стаялы на задніх лапах залатой леў з чырвонымі кіпцюрамі і высунутым чырвоным языком (бэльгійскі леў). Над шчытом разьмешчаны шалом з паднятым забралам. На шаломе — вялікагерцагская карона. За шчытом разьмешчаныя скіпэтры: адзін з рукой правасудзьдзя, другі са львом. Шчыт атачае стужка ордэна Леапольда. Львы, якія трымаюць шчыт, трымаюць таксама і пікі з бэльгійскімі сьцягамі. Унізе разьмешчаная чырвоная стужка з чорнымі палосамі з двух бакоў. На ёй залатымі літарамі напісаны дэвіз «Адзінства дае сілу» (L’UNION FAIT LA FORCE па-француску або EENDRACHT MAAKT MACHT па-галяндзку). Уся гэтая кампазыцыя зьмешчаная на геральдычны плашч з залатымі махрамі і пэндзлікамі. Зьверху — каралеўская карона. Над плашчом паднятыя палотны з малюнкамі гербаў правінцыяў Бэльгіі ў 1837 годзе (хоць колькасьць правінцый зьмянялася, на гербе гэта не адлюстроўвалася).

Вялікі герб выкарыстоўваецца рэдка. Ён упрыгожвае пячаткі на законах і міжнародных дамовах.

Малы герб Бэльгіі

Малы герб[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Малы герб, які выкарыстоўваецца Бэльгійскім урадам, складаецца з чорнага шчыта з львом, перахрышчаных скіпэтраў, дэвіза, кароны, ордэна Леапольда.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]