Геральт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ґэральт — галоўны герой сэрыі раманаў Анджэя Сапкоўскага.

Імёны: Ґэральт, Ґэральт з Рывіі, Белы Воўк, Gwynbleidd

Ґэральт (на Старэйшай мове — Gwynbleidd) — вядзьмар. Мае мянушку “Белы Воўк” праз тое, што на шыі носіць срэбны мэдальён з выявай воўчай выскаленай пысы й мае белыя (сівыя) валасы. Маці Ґэральта — чараўніца-знахарка (мажліва друідэса) Вісэна , бацька — найміт Корын. Вісэна аддала сына на выхаваньне ведзьмарам з Каэр Морхэна, дзе Ґэральт мусіў стаць ведзьмаром.

Машына для забойстваў. Прытрымліваецца таямнічага вядзьмарскага кодэксу, які сам сабе й прыдумаў. Выдатна валодае мячом. Па ўласных словах, мае жудасны выгляд. (Ну і паршывая ж ў мяне ўсьмешка, — падумаў Ґэральт, калі пацягнуўся за мячом. — «Ну і паршывы ж твар. Ну і паршыва жа я жмуру вочы! Дык вось як я выглядаю! Зараза!» (з апавяданьня «Вечны агонь»))

Ґэральт Рыўскі — гэта рыцарскі тытул, што быў падараваны Ґэральту за бойку-ля-мосту. Поўнае імя ведзьмара — Ґэральт з Рывіі. Імя вядзьмар прыдумаў сабе сам, паколькі гнёўся непрыкаянасьцю ў варожым сьвеце. Ён ня толькі назваўся выхадцам з Рывіі, але й таксама навучыўся пераймаць рыўскае вымаўленьне, хоць насамрэч ніякага дачыненьня да гэтага каралеўства ня меў. Але людзі больш ахвотна давяралі Ґэральту з Рывіі, чым дзіўнаму чужынцу без радзімы. Ягоны лёс цесна зьвязаны зь «дзіцём прызначэньня»Цыры. Найлепшым сябрам Ґэральта зьяўляецца бард Казялец, а каханай — чараўніца Еніфэр.