Георг Фрыдрых Гэндэль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Георг Фрыдрых Гэндэль
па-нямецку: Georg Friedrich Händel
па-ангельску: George Frideric Handel
Георг Фрыдрых Гэндэль (1733 год)
Дата нараджэньня 23 лютага 1685
Месца нараджэньня Гале, Сьвятая Рымская імпэрыя
Дата сьмерці 14 красавіка 1759 (74 гады)
Месца сьмерці Лёндан, Ангельшчына
Месца пахаваньня
Грамадзянства Сьвятая Рымская імпэрыя
Месца вучобы
Прафэсія кампазытар
Жанры опэра, араторыя[d], канцэрт[d], гімн[d], клясычная музыка і каранацыйны гімн[d]
Інструмэнты арган, клявэсын і габой[d]
Бацька Georg Händel[d][1]
Маці Dorothea Händel[d][2]
Сайт gfhandel.org (анг.)
Подпіс Выява аўтографу

Георг Фрыдрых Гэндэль (па-нямецку: Georg Friedrich Händel; 23 лютага 1685, Гале, Сьвятая Рымская імпэрыя14 красавіка 1759, Лёндан, Ангельшчына) — нямецкі кампазытар эпохі барока, вядомы сваімі опэрамі, араторыямі й канцэртамі. Нарадзіўся ў Нямеччыне ў адзін год разам зь Ёганам Бахам і Дамэніка Скарляцьці. Атрымаўшы музычную адукацыю ў Італіі, потым ён пераехаў у Лёндан, дзе атрымаў ангельскае грамадзянства. У лік ягоных вядомых твораў уваходзяць «Мэсія», «Музыка на вадзе» і «Музыка для каралеўскага фаервэрку».

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хутчэй за ўсё, сям’я Гэндэля перамясьцілася ў саксонскі горад Гале напачатку XVII стагодзьдзя. Дзед кампазытара Валянтын Гэндэль быў меднікам з Брэслава; у Гале ён ажаніўся з дачкой майстра-медніка Самуэля Байчлінга[3]. Ягоны сын, Георг Гэндэль быў прыдворным цырульнікамхірургам, які служыў у судзе Брандэнбурга і Саксоніі, і ганаровым грамадзянінам Гале. Калі нарадзіўся Георг Фрыдрых, першае дзіця Георга ад другога шлюбу, яму было 63 гады[4].

Маці Георга Фрыдрыха Даратэя вырасла ў сям’і сьвятара. Калі ейны брат, сястра й бацька паміралі ад чумы, яна да канца заставалася побач з імі і адмаўлялася іх пакідаць[5]. Георг і Даратэя абвянчаліся ў 1683 годзе ў электараце Брандэнбурга[3]. Бацькі Гэндэля былі вельмі рэлігійныя й зьяўляліся тыповымі прадстаўнікамі буржуазнага грамадзтва канца XVII стагодзьдзя[5].

Дзяцінства й навучаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Георг Гэндэль, бацька кампазытара

Гэндэль нарадзіўся 23 лютага 1685 году. Бацька жадаў каб Георг Фрыдрых стварыў кар’еру юрыста й усяляк пярэчыў ягонай прыхільнасьці да музыкі, з прычыны таго, што прытрымваўся меркаваньня, што ўмацавалася ў Нямеччыне на той час, што музыкант — несур’ёзная прафэсія, а толькі забаўляльная[6]. Аднак пратэсты бацькі не падзейнічалі належны чынам на Георга Фрыдрыха: ён ва ўзросьце чатырох гадоў самастойна навучыўся граць на клявэсіне[7]. Гэты інструмэнт знаходзіўся на гарышчы, куды Георг Фрыдрых прыходзіў па начах, калі чальцы сям’і спалі[8].

У 1692 годзе Георг Фрыдрых разам з бацькам зьехаў у Вайсэнфэльс да свайго стрыечнага брата Георга Крыстыяна[9]. Герцаг Саксен-Вайсэнфэльса Ёган Адольф I ацаніў талент сямігадовага Гэндэля, які граў на аргане, і параіў бацьку не перашкаджаць музычнаму разьвіцьцю дзіцяці[6][10].

Бацька паслухаўся гэтага парады: у 1694 годзе Гэндэль пачаў займацца ў кампазытара й арганіста Фрыдрыха Вільгельма Цахава ў Гале, пад кіраўніцтвам якога вывучаў кампазыцыю, генэрал-бас, выкананьне на аргане, клявэсіне, скрыпцы й габоі[7]. Менавіта ў пэрыяд навучаньня ў Цахава Гэндэль сфармаваўся як кампазытар і выканаўца[11]. Цахаў навучыў Гэндэля надаваць музычным ідэям дасканалую форму, навучыў розным стылям, паказаў розныя мэтады запісу, уласьцівыя розным нацыянальнасьцям[12]. На Гэндэля таксама паўплываў стыль Цахава, то бок уплыў настаўніка прыкметны ў некаторых творах кампазытара, як то ў «Алілюі» з «Мэсіі»)[13].

Скончыўшы навучаньне ў Цахава, Гэндэль у 1696 годзе наведаў Бэрлін, дзе ўпершыню пачаў выступаць у якасьці клявэсініста й акампаніятара на канцэртах пры двары курфюста. Адзінаццацігадовы клявэсініст карыстаўся посьпехам у вышэйшых кругах і курфюст Брадэнбурскі пажадаў, каб Георг Фрыдрых служыў у яго й прапанаваў бацьку хлопчыка адправіць Георга Фрыдрыха ў Італію для канчатковага навучаньня, аднак Георг Гэндэль адмовіўся, пажадаўшы бачыць сына побач з сабой[14]. Гэндэль вярнуўся ў Гале, але не пасьпеў засьпець бацьку, бо той сканаў 11 лютага 1697 году.

У 16981700 гадох Георг Фрыдрых вучыўся ў гімназіі ў Гале. У 1701 годзе замяшчаў арганіста ў кальвінісцкім саборы. У гэты пэрыяд ён пазнаёміўся з кампазытарам Георгам Філіпам Тэлеманам. Два маладых кампазытара мелі шмат агульнага, і сяброўства паміж імі ўмацавалася[15].

У 1702 годзе Гэндэль паступіў на юрыдычны факультэт унівэрсытэта Гале-Вітэнбэрга. Тут ён вывучаў багаслоўе й права. Факультэт багаслоўя быў цэнтрам піетызму, але Гендэль, быўшы вельмі рэлігійным, усё ж не падзяляў поглядаў піетыстаў. Праву кампазытар навучаўся пад кіраўніцтвам прафэсара Крыстыяна Тамазіюса, аднак прадмет не выклікаў у яго цікавасьці[16]. Паралельна з вучобай Гэндэль выкладаў тэорыю й сьпеў у пратэстанцкай гімназіі, быў музычным кіраўніком і арганістам у саборы[7].

Гамбурскі пэрыяд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гамбурскі опэрны тэатар у 1726 годзе

У 1703 годзе малады Гэндэль пераехаў у Гамбург, дзе знаходзіўся адзіны на той момант нямецкі оперны тэатар[17]. Замацаваўшыся тут, кампазытар пазнаёміўся з Ёганам Матэзонам і Райнгардам Кайзэрам. Апошні кіраваў аркестрам опэрнага тэатра, у які Гэндэль паступіў на працу ў якасьці скрыпача й клявэсініста[18]. Кейзэр шмат у чым паслужыў прыкладам для Гэндэля: кіраўнік аркестра выступаў супраць выкарыстаньня нямецкай мовы ў опэрах і ў сваіх сачыненьнях зьмешваў нямецкія словы з італьянскімі; Гэндэль, складаючы першыя опэры, паступаў гэтак жа[19][20].

Гэндэль нейкі пэрыяд быў у вельмі блізкіх адносінах з Матэзонам. Разам з ім кампазытар улетку 1703 году наведаў Любэк, каб паслухаць вядомага кампазытара й арганіста Дытрыха Букстэгудэ, які прапанаваў двум музыкантам замяніць яго на пасадзе арганіста, для чаго трэба было ажаніцца зь ягонай дачкой[21]. Гэндэль і Матэзон адмовіліся ад гэтай прапановы. Праз два гады яны сустрэлі Ёгана Сэбастыяна Баха, які таксама накіроўваўся ў Любэк, каб паслухаць Букстэгудэ.

У 1705 годзе ён напісаў свае першыя опэры, «Альміра» й «Нэрон». Яны былі пастаўлены ў Гамбурскім тэатры пры садзейнічаньні Райнгарда Кайзэра. Прэм’ера «Альміры» адбылася 8 студзеня, а «Нэрон» быў пастаўлены 25 лютага[7]. У абедзьвюх пастаноўках Ёган Матэзон выканаў другарадныя ролі[22]. Аднак тэатар быў у бядотным матэрыяльным становішчы, не было перадумоваў для разьвіцьця нямецкай нацыянальнай опэры[17]. У творчасьці Гэндэля праяўлялася прыхільнасьць да італьянскага барока[23], і ён зьехаў у Італію ў 1706 годзе па запрашэньні герцага Тасканскага Джана Гастонэ Мэдычы, які наведваў Гамбург у 17031704 гадох[24].

У 1708 годзе ў Гамбурскім тэатры пад кіраўніцтвам Кейзэра былі пастаўлены дзьве опэры Гэндэля, напісаныя ім у 1706 годзе, якія ўяўлялі сабой дылёгію, — «Флярында» й «Дафна»[18][25].

Жыцьцё ў Італіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэндэль прыехаў у Італію ў 1706 годзе, у самы разгар вайны за гішпанскую спадчыну. Ён пабываў у Вэнэцыі, пасьля чаго пераехаў ў Флярэнцыю. Тут музыкант гасьцяваў у герцага Тасканскага Джана Гастонэ Мэдычы й ягонага брата Фэрдынанда III Мэдычы, які цікавіўся музыкай і граў на клявіры. Фэрдынанда спансаваў шмат якія пастаноўкі опэраў у Флярэнцыі, першае фартэпіяна было зроблена пад ягоным заступніцтвам[26]. Усё ж Гэндэля тут прынялі даволі суха, збольшага з-за таго, што ягоны нямецкі стыль быў чужым для італьянцаў[27]. У Флярэнцыі Гэндэль напісаў некалькі кантатаў (HWV 77, 81 і іншыя).

У 1707 годзе Гэндэль наведаў Рым і Вэнэцыю, дзе пазнаёміўся з Дамэніка Скарляцьці, зь якім змагаўся ў гульні на клявіры й аргане[28]. У Рыме, дзе Гэндэль жыў з красавіка па кастрычнік, опэра была пад папскай забаронай, і кампазытар абмежаваўся сачыненьнем кантатаў і дзьвюх араторыяў, у тым ліку араторыі «Трыюмф Часу і Праўды», лібрэта якой напісаў кардынал Бэнэдэта Памфілі[29]. Гэндэль хутка асвоіў стылістыку італьянскай опэры[30] і вярнуўшыся з Рыма ў Флярэнцыю, заняўся першай пастаноўкай опэры «Радрыга» (прэм’ера адбылася ў лістападзе), якая мела посьпех у італьянскай публікі[31].

У наступным годзе Гэндэль ізноў наведаў Рым, дзе пазнаёміўся з Алясандра Скарляцьці, Арканджэлё Карэлі, Бэнэдэта Марчэльлё й Бэрнарда Паскуіні[28]. Ён карыстаўся папулярнасьцю ў вышэйшых колах італьнскага грамадзтва й заваяваў славу першакляснага кампазытара. Кампазытар часьцяком прыходзіў на канцэрты й сустрэчы ў Аркадыянскую акадэмію, дзе выступалі Скарляцьці, Карэльлі й шмат хто іншыя[32]. У тым жа годзе ім была напісана пастаральная сэрэнада «Ацыс, Галатэя і Паліфэм»[11]. У чэрвені Гэндэль зьехаў у Нэапаль, дзе таксама быў вельмі цёпла прыняты.

Другая італьянская опэра кампазытара, — «Агрыпіна», была пастаўлена ў 1709 годзе ў Вэнэцыі. «Агрыпіна» мела аглушальны посьпех[30] і лічыцца лепшай «італьянскай» опэрай Гендэля[33].

Гановэр і Лёндан[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэндэль у 1710-я гады
Тэатар Ейнай Вялікасьці ў XVIII стагодзьдзі

У 1710 годзе Гэндэль прыехаў у Гановэр па савеце нейкага барону Кільмансэка, якога музыкант сустрэў у Італіі[34]. Тут яго сустрэў кампазытар Агастына Стэфані, якому падабалася творчасьць Гэндэля[35]. Стэфані дапамог яму стаць капэльмайстарам пры двары гановэрскага курфюрста Георга I, які па закону 1701 году павінен быў стаць каралём Вялікабрытаніі. Падчас працы капэльмайстрам у Гановэры Гэндэль наведаў сваю састарэлую, асьлеплую маці ў Гале[36]. Ён папрасіў дазволу ехаць у Лёндан і атрымаўшы яго, увосень адправіўся ў сталіцу Вялікабрытаніі праз Дусэльдорф і Галяндыю.

Ангельская музыка была ў заняпадзе, тут яшчэ ня быў разьвіты жанр опэры, якая была папулярна толькі ў арытакратычных колах, а ў Лёндане не засталося ніводнага кампазытара[37]. Прыехаўшы сюды ўзімку, Гэндэль быў прадстаўлены каралеве Ганне й адразу удастоіўся ейнай прыхільнасьці[38].

Заваяваўшы папулярнасьць у Лёндане, Гэндэль узяўся за сачыненьне новай опэры. Лібрэта для ягонага будучага сачыненьня напісаў італьянскі пісьменьнік, які жыў у Ангельшчыне, Джакама Росі па сцэнарыі Аарана Гіла, дырэктара Тэатра Ейнай Вялікасьці ў Гэймаркеце[39]. Першая італьянская опэра кампазытара для ангельскай сцэны «Рынальда» была пастаўлена 24 лютага 1711 году ў Тэатры Ейнай Вялікасьці, мела вялізны посьпех і прынесла Гэндэлю славу першакляснага кампазытара, аднак удастоілася негатыўных водгукаў толькі ад праціўнікаў італьянскай опэры Рычарда Стыла й Джозэфа Адысана[39]. У чэрвені 1711 году Гэндэль вярнуўся ў Гановэр, але плянаваў ізноў вярнуцца ў Лёндан.

У Гановэры кампазытар напісаў каля дваццаці камэрных дуэтаў, канцэрт для габоя, санаты для флейты й баса. Ён завязаў сяброўства з прынцэсай Каралінай (будучай каралевай Вялікабрытаніі). Аднак у Гановэры не было опэрнага тэатра, і гэта перашкодзіла Гэндэлю паставіць тут «Рынальда». Позьняй восеньню 1712 году Гэндэль у другі раз зьехаў у Лёндан, атрымаўшы дазвол з умовай вярнуцца, правядучы ў Лёндане нявызначаны час[40].

Жыцьцё й праца ў Вялікабрытаніі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэндэль і Георг I на Тэмзе

Прыехаўшы ў Лёндан, Гэндэль адразу ж заняўся пастаноўкай сваёй новай опэры «Верны пастух». Яна была пастаўлена 22 лістапада 1712 году ў Гаймаркеце. Лібрэта напісаў Джакама Росі (аўтар лібрэта «Рынальда») на аснове трагікамэдыі Батысты Гуарыні. Опэра была пастаўлена ўсяго шэсць разоў[39] і гэтак жа як наступная опера «Тэзэй» (прэм’ера 10 студзеня 1713 году), ня мела таго посьпеху, якім карыстаўся «Рынальда»[33].

Гэндэль імкнуўся ўмацаваць свае пазыцыі ў Ангельшчыне й, каб паказаць сваю ляяльнасць да ангельскаму стальцу, у студзені 1713 году ён напісаў Утрэхцкі Te Deum, прысьвечаны утрэхцкай мірнай дамове, якая паклаў канец вайне за гішпанскую спадчыну. Te Deum павінен быў быць выкананы падчас нацыянальнай урачстасьці, аднак ангельскія законы забаранялі замежніку пісаць музыку для афіцыйных цырымоніяў. Тады Гэндэль падрыхтаваў віншавальную оду ў гонар дня нараджэньня каралевы Ганны, якая была выканана 6 лютага ў Сэнт-Джэймзкім палацы й вельмі спадабалася Ейнай Вялікасьці[41]. Ганна даравала яму пажыцьцёвую пэнсію ў 200 фунтаў[33]. 7 ліпеня ў саборы Сьвятога Паўла быў выкананы Утрэхцкі Te Deum[39].

Партрэт Гэндэля падчас ягонага жыхарства й працы ў Кэнансе

Гэндэль правёў год у графстве Сурэй, у доме заможнага мэцэната й аматара музыкі Барна Элмза. Затым на працягу двух гадоў ён жыў у графа Бэрлінгтана (каля Лёндана), для якога напісаў опэру «Амадыс» (прэм’ера — 25 траўня 1715 году). Каралева была ў дрэнных адносінах з гановэрскай галіной сям’і, у тым ліку з патронам Гэндэля, а Гэндэль у той час ужо меў званьне кампазытара пры ангельскі двары й ня думаў пра вяртаньне ў Гановэр, нягледзячы на сваё абяцаньне[42].

1 жніўня 1714 году каралева Ганна сканала. Ейнае месца на стальцы заняў Георг I Гановэрскі, прыехаўшы ў Лёндан. Гэндэль апынуўся ў цяжкім становішчы, з прычыны таго, што зараз ягоны патрон, якому ён абяцаў вярнуцца, быў тут. Кампазытару трэба было зноўку заслужыць ласку караля. Але Георг быў добрасардэчным чалавекам і вельмі любіў музыку, такім чынам, пачуўшы новую опэру Гэндэля «Амадыс», ізноўку прыняў яго ў свой двор[43].

У ліпені 1716 году Гэндэль у сьвіце караля Георга наведаў Гановэр. У гэты момант у Нямеччыне быў папулярны жанр пасіёнаў. Гэндэль вырашыў напісаць твор у гэтым жанры па лібрэта Бартольда Гэнрыха «Der für die Sünde der Welt gemarterte und sterbende Jesus», на аснове якога былі напісаны пасіёны дзесяць розных кампазытараў, у тым ліку Матэзону, Тэлемана і Кейзэра[44]. Новы пасіён «Страсьці Брокса» быў дэманстрацыяй таго, што гэты жанр быў чужы кампазытару[29].

Пачынаючы з лета 1717 да вясны 1719 году Гэндэль павдле запрашэньня герцага Чэндосаўскага жыў у ягоным замку Кэнанс (анг. Cannons) у дзевяці мілях ад Лёндана, дзе склаў антэмы (HWV 146—156), араторыю «Эстэр» і кантату «Атыс і Галятэя»[45]. За араторыю «Эстэр», першая пастаноўка якой адбылася ў Кэнансе 20 жніўня 1720 году, герцаг Чэндасаўскі заплаціў Гэндэлю тысячу фунтаў[46]. У 1718 годзе кампазытар кіраваў хатнім аркестрам герцага.

З 1720 па 1728 год Гэндэль займаў пасаду дырэктара Каралеўскай акадэміі музыкі. Атрымаўшы пасаду, Гэндэль адправіўся ў Нямеччыну, каб набраць сьпевакоў у сваю трупу, пабываўшы ў Гановэры, Гале, Дрэздэне й Дусэльдорфе. З гэтага моманту кампазытар пачаў актыўную дзейнасьць у вобласьці опэры. 27 красавіка 1720 году ў Гэймаркеце адбылася прэм’ера новай, прысьвечанай каралю опэры кампазытара «Радаміст», якая мела посьпех. Аднак у канцы года ў Лёндан прыехаў італьянскі кампазытар Джавані Батыста Бананчыні й паставіў сваю опэру «Астарта», якая засланіла гэндэлеўскага «Радаміста»[47]. З прычыны таго, што Гэндэль пісаў опэры ў італьянскім стылі, паміж ім і Бананчыні пачалася канкурэнцыя. Італьянскага кампазытара падтрымлівалі многія шляхцічы, якія былі настроеныя варожа ў адносінах да Гэндэля й знаходзіліся ў апазыцыі да караля[48]. Наступныя опэры Гэндэля апынуліся няўдалымі, за выключэньнем «Юліюса Цэзара». Гэндэль задзейнічаў у опэры «Алясандра» (прэм’ера — 5 траўня 1721 году) італьянскіх сьпявачак Фаўстыну Бардоні й Франчэску Куццоні, якія варагавалі паміж сабой.

13 лютага 1726 году кампазытар атрымаў брытанскае падданства. У чэрвені 1727 году сканаў кароль Георг I, ягонае месца заняў Георг II, прынц Ўэлзкі, з нагоды каранацыі новага караля Гэндэль напісаў антэм «Садок-Сьвятар» (анг. Zadok the Priest).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Oxford Dictionary of National Biography (анг.) / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  2. ^ Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
  3. ^ а б Halle — A Cradle of a European Composer (анг.) Праверана 2012-3-25 г. Архіўная копія ад 2012-05-30 г.
  4. ^ Georg Händel (1622-97): the barber-surgeon father of George Frideric Handel (1685-1759). (анг.). British Society for the History of Medicine, Cambridge. Праверана 2012-3-11 г.
  5. ^ а б Rolland 1916. С. 2.
  6. ^ а б Rolland 1916. С. 4.
  7. ^ а б в г Музыкальная энциклопедия. Т. 1 1973. С. 954.
  8. ^ Mainwaring 1760. С. 5.
  9. ^ Chrysander, Friedrich G. F. Händel // Kindheit (ням.) Праверана 2012-3-11 г. Архіўная копія ад 2012-05-30 г.
  10. ^ On the traces of Bach, Händel and Krieger (анг.) Праверана 2012-3-12 г. Архіўная копія ад 2012-05-30 г.
  11. ^ а б Г. В. Крауклис Гендель Георг Фридрих. Большая советская энциклопедияПраверана 2012-3-11 г. Архіўная копія ад 2012-05-30 г.
  12. ^ Rolland 1916. С. 6.
  13. ^ Rolland 1916. С. 9.
  14. ^ Rolland 1916. С. 12.
  15. ^ Mrs. Bray 1857. С. 11—12.
  16. ^ Rolland 1916. С. 14.
  17. ^ а б Музыкальная энциклопедия. Т. 1 1973. С. 951.
  18. ^ а б The rough guide to opera 2002. С. 55.
  19. ^ The rough guide to opera 2002. С. 55.
  20. ^ Rolland 1916. С. 22.
  21. ^ Rolland 1916. С. 29.
  22. ^ Harris 2004. С. 38.
  23. ^ The rough guide to opera 2002. С. 55—56.
  24. ^ Harris 2004. С. 37—38.
  25. ^ Музыкальная энциклопедия. Т. 1 1973. С. 955.
  26. ^ Harris 2004. С. 37.
  27. ^ Rolland 1916. С. 39.
  28. ^ а б Музыкальная энциклопедия. Т. 1 1973. С. 952.
  29. ^ а б Burrows 1991. С. 3.
  30. ^ а б Ю. Евдокимова, Г. Маркези, Е. Цодоков Георг Фридрих Гендель (George Frideric Handel) Праверана 2012-3-17 г. Архіўная копія ад 2012-05-30 г.
  31. ^ Rodrigo (анг.). handelhouse.org. Праверана 2012-03-17 г. Архіўная копія ад 2012-05-30 г.
  32. ^ Rolland 1916. С. 44—45.
  33. ^ а б в The rough guide to opera 2002. С. 56.
  34. ^ Mainwaring 1760. С. 71.
  35. ^ Mainwaring 1760. С. 69.
  36. ^ Mainwaring 1760. С. 73.
  37. ^ Rolland 1916. С. 63.
  38. ^ Mainwaring 1760. С. 78.
  39. ^ а б в г Interlude in Hanover (анг.) Праверана 2012-3-22 г. Архіўная копія ад 2012-05-30 г.
  40. ^ Mainwaring 1760. С. 85—86.
  41. ^ Rolland 1916. С. 66.
  42. ^ Rolland 1916. С. 67.
  43. ^ Rolland 1916. С. 69.
  44. ^ Brockes Contributions to the Musical Scene in Hamburg (анг.) Праверана 2013-5-4 г. Архіўная копія ад 2012-05-30 г.
  45. ^ Handel in London (анг.) Праверана 2013-5-4 г. Архіўная копія ад 2012-05-30 г.
  46. ^ Musikdirektor zu Cannons (ням.) Праверана 2013-5-4 г. Архіўная копія ад 2012-05-30 г.
  47. ^ Rolland 1916. С. 78.
  48. ^ Composer of Italian Operas (анг.) Праверана 2013-5-4 г. Архіўная копія ад 2012-05-30 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Георг Фрыдрых Гэндэльсховішча мультымэдыйных матэрыялаў