Геаграфія Ганы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гана на геаграфічнай мапе

Гана або Рэспубліка Гана — краіна ў Заходняй Афрыцы. З поўдня абмываецца водамі Гвінэйскага заліва.

Займае плошчу 238.540 км².

Агульная даўжыня дзяржаўнай мяжы складае 2093 км, з Буркіна-Фасо — 548 км, Кот-д'Івуар — 668 км, Тога — 877 км.

Берагавая лінія краіны: 539 км

Самы высокі пункт — гара Афаджата (Mount Afadjato) 880 м.

Клімат трапічны.

Гана падзелена на 10 вобласьцей, якія ўключаюць у сябе 170 раёнаў, у тым ліку 40 гарадзкіх утварэньняў і 6 мэтраполій.

У 1961—1965 гг. ля горада Акасомба (Гана) у сутоцы рэк Чорная Вольта і Белая Вольта ў вузкай цясьніне была пабудавана ГЭС. У выніку, пасьля запаўненьня, вадасховішча займае 3,6% плошчы Ганы і зьяўляецца найбуйнейшым па плошчы (каля 8,5 тыс. км ²) вадасховішчам ў сьвеце.