Газонакасілка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бэнзінавая газонакасілка на газоне

Газонакасілка, або газонакасарка — мэханізаваная машына, прызначаная для стрыжкі газонаў.

Канструкцыя газонакасілкі можа быць вельмі разнастайнай і залежыць ад шматлікіх фактараў, такіх як разнавіднасьць рэзальнага элемэнта і тып рухавіка. Большасьць газонакасілак кіруюцца чалавекам ззаду шляхам штурханьня ці з дапамогай кірунка ў патрэбны бок, таксама ёсьць і такія мадэлі, кіраваньне якімі зьдзяйсьняецца пры дапамозе рулявога кіраваньня.