Габрава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Габрава
баўг. Габрово
Габрава
Герб Габрава Сьцяг Габрава
Дата заснаваньня: 1477
Краіна: Баўгарыя
Вобласьць: Габраўская
Плошча: 233,817 км²
Вышыня: 392 м н. у. м.
Насельніцтва (2013)
колькасьць: 56 995 чал.
шчыльнасьць: 243,76 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 066
Паштовы індэкс: 5300
Геаграфічныя каардынаты: 42°52′27.271″ пн. ш. 25°19′4.224″ у. д. / 42.87424194° пн. ш. 25.31784° у. д. / 42.87424194; 25.31784Каардынаты: 42°52′27.271″ пн. ш. 25°19′4.224″ у. д. / 42.87424194° пн. ш. 25.31784° у. д. / 42.87424194; 25.31784
Габрава на мапе Баўгарыі
Габрава
Габрава
Габрава
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.gabrovo.bg/

Габрава (па-баўгарску: Габрово) — горад у цэнтры Баўгарыі, паблізу геаграфічнага цэнтру краіны. Адміністрацыйны цэнтар Габраўскай вобласьці і найбуйнейшы населены пункт абшчыны Габрава. Разьмешчаны на паўночным схіле хрыбта Стара Планіна, ля Шыпкінскага перавалу, на абодвух берагах ракі Янтры. Насельніцтва гораду на 2013 год — 57 тыс. чалавек.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Габрава стаў набіраць эканамічнае значэньне ў эпоху Другога баўгарскага царства (1187—1393), сталіцай якога было разьмешчанае непадалёк Вэліка-Тырнава.

У эпоху асманскага ўварваньня на тэрыторыю Балканскага паўвострава колькасьць жыхароў Габрава рэзка павялічваецца дзякуючы струменю перасяленцаў з былой сталіцы і іншых захопленых фартэцыяў. У 1860 годзе Габрава атрымлівае статус гораду.

Брацкая магіла 16 афіцэраў і 465 ніжніх чыноў 14-ы пяхотнай дывізіі, каля царквы Ўнебаўзяцьця Прасьвятой Багародзіцы ў Габраве

У Габрава ёсьць некалькі помнікаў расейскім жаўнерам і афіцэрам, якія ваявалі пры Абароне Шыпкі і памерлі ў горадзе ад ран і хваробаў.

Пасьля вызваленьня Баўгарыі (1878) Габрава разьвіваўся як прамысловы цэнтар і нават атрымаў мянушку «баўгарскі Манчэстэр». Цяпер у горадзе разьвіты лёгкая прамысловасьць і машынабудаваньне.

У 1900 годзе ў Габраве нарадзіўся Пётар Стэфанаў Русеў — бацька першай жанчыны-прэзыдэнта Бразыліі Дзілмы Русэф.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ніжэй прадстаўлена дынаміка колькасьці насельніцтва гораду:

Год Насельніцтва
1985 81 250
1992 76 522
2000 70 071
2005 63 864
2010 60 281
2013 56 995

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ураджэнцы і жыхары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Габрава вядома як «Сталіца гумару» Баўгарыі[1][2]
  • У Магілёве ў гонар Габрава названая вуліца[3], а таксама адна з рэстарацыяў у самым цэнтры гораду.[4]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Габравасховішча мультымэдыйных матэрыялаў