Вінэгрэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вінэгрэт
Паходжаньне
Асноўны складнік
Падобныя стравыFrench dressing[d][1]

Вінэгрэ́т (па-француску: vinaigrette ад vinaigre — «воцат») — у францускай і інтэрнацыянальнай кухні соўс, які ўжываецца як запраўка салатаў; часам так называюць і халодныя закускі з такой запраўкай.

Соўс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клясычны соўс «вінэгрэт», які атрымаў міжнароднае прызнаньне на пачатку XIX стагодзьдзя, гатуецца з алею (3 часткі), віннага воцату (1 частка) з дадаткам солі і сьвежазмолатага перцу, якія старанна перамешваюць і зьбіваюць да згушчэньня. Часта соўс «вінэгрэт» дадаткова араматызуецца эстрагонам, пятрушкай, часнаком і інш. Заміж воцату можна ўжываць лімонны сок.

Халодная закуска[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Беларусі распаўсюджаная халодная закуска з такой назвай, вынайдзеная ў расейскай кухні. У яе склад уваходзіць дробна пасечаныя вараныя буракі (абавязковы кампанэнт) і іншая садавіна (морква, бульба), а таксама запраўка (маянэз, сьмятана, алей). Клясычны расейскі вінэгрэт уключае пакрышанае крутое яйка і крыху дробна нарэзанага селядца. Гатуецца непасрэдна перад спажываньнем, бо хутка губляе смак.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Mrs. Hale's new cook book (анг.): A practical system for private families in town and country; with directions for carving, and arranging the table for parties, etc. Also, preparations of food for invalids and for childrenPHL: Theophilus Beasley Peterson, 1857. — P. 295.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа»