Вікіпэдыя:Пэрсанальнае абмежаваньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Скарачэньне:
ВП:ПА

Пэрсанальнае абмежаваньне — абмежаваньне, якое накладаецца на ўдзельніка з дапамогай спэцыяльных фільтраў рэдагаваньняў (або і бязь іх). У адрозьненьне ад блякаваньня, пэрсанальнае абмежаваньне не накладвае поўную забарону на рэдагаваньне Вікіпэдыі, а толькі кропкава фільтруе пэўныя зьмены.

Пэрсанальнае абмежаваньне ўжываецца адміністратарам у выпадках сыстэматычнага даданьня няслушных зьменаў або парушэньняў правілаў Вікіпэдыі, калі няма патрэбы ў агульным блякаваньні. Абмежаваньне можа быць як бестэрміновым (пакуль удзельнік не зразумее памылковасьці сваіх дзеяньняў), так і тэрміновым. Тэрміновае абмежаваньне ўсталёўваецца з ужываньнем Unix-часу (больш падрабязную інфармацыю гл. Даведка:Адміністраваньне#Блякаваньне).

Пра ўсталяваньне пэрсанальнага абмежаваньня варта паведаміць удзельніку на яго пэрсанальнай старонцы абмеркаваньня, а таксама паказаць прычыну і дыяпазон абмежаваньняў на гэтай старонцы. Пэрсанальнае абмежаваньне — гэта тэхнічны мэханізм, і пры яго ўжываньні варта асьцярожна і ўважліва праглядзець выходны код такога абмежаваньня, зьвярнуўшы ўвагу на магчымыя няправільныя спрацоўваньні.

Пэрсанальнае абмежаваньне, якое накладаецца без ужываньня тэхнічных абмежаваньняў фільтрам, можа складацца ў забароне ўдзельніку зьдзяйсьняць пэўныя дзеяньні, калі тэхнічнае абмежаваньне не зьяўляецца магчымым. У такім выпадку ўсякія рэдагаваньні ўдзельніка, забароненыя пэрсанальным абмежаваньнем, мусяць скасоўвацца.

Пры ўсталяваньні пэрсанальных абмежаваньняў дзейнічаюць тыя ж засьцярогі, як і пры блякаваньні.

Удзельнік, у дачыненьні да якога адміністратар усталяваў пэрсанальнае абмежаваньне, мае права зьвярнуцца з запытам да адміністратараў аб пераглядзе абмежаваньня. Не дапускаецца такое пэрсанальнае абмежаваньне ўдзельніка, якое б адкідала магчымасьць абскардзіць усталяваныя абмежаваньні. У выпадку абмежаваньня доступу да старонкі запытаў да адміністратараў, удзельнік мае права зьвярнуцца на старонку абмеркаваньня фільтра рэдагаваньняў.

Удзельнікі, якія маюць абмежаваньні на рэдагаваньне прасторы «Вікіпэдыя», маюць тыя ж правы і патрабаваньні да ўдзелу ў галасаваньнях, што і астатняя супольнасьць. Каб скарыстацца гэтым правам, такія ўдзельнікі маюць прагаласаваць на адной з старонак абмеркаваньняў (на ўласнай СА, СА іншага ўдзельніка або СА старонкі галасаваньня) і даручыць адзначыць свой голас у галасаваньні іншым удзельнікам. Удзельнік з абмежаваньнем зьяўляецца адказным за тое, каб прыкласьці дастатковыя намаганьні для таго, каб яго голас учасна паказалі ў галасаваньні.

У выпадку зьняцьця адміністратарам абмежаваньняў з удзельніка — ранейшае абмежаваньне запісваецца на старонцы Вікіпэдыя:Пэрсанальнае абмежаваньне/Ранейшыя абмежаваньні.

Усталяваныя пэрсанальныя абмежаваньні[рэдагаваць крыніцу]

Удзельнік Усталяваныя абмежаваньні Прычына абмежаваньняў Адміністратар, які ўсталяваў абмежаваньне