Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/9 ліпеня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мірскі замак
Мірскі замак

9 ліпеня:

  • 1357 — імпэратар Сьвятое Рымскае імпэрыі Карл IV заклаў у Празе мост праз Вэлтаву
  • 1863Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне: расейскія карнікі павесілі Зыгмунта Серакоўскага, аднаго з кіраўнікоў выступленьня
  • 1807 — перадача Беластоку і навакольных тэрыторыяў, населеных пераважна беларусамі, у склад Расейскае імпэрыі
  • 1877 — пачатак першага Ўімбэлданскага турніру
  • 1906 — у вёсцы Мікалаеўшчына адбыўся нелегальны настаўніцкі зьезд, разагнаны паліцыяй; за ўдзел у ім звольнілі 13 настаўнікаў, сярод іх К. Міцкевіча (Якуба Коласа), А. Сянкевіча, І. Фёдарава (Янку Маўра)
  • 1932 — паўстаньне штату Сан-Паўлу супраць уладаў Бразыліі
  • 1943Другая сусьветная вайна: хаўрусьнікі высадзіліся ў Сыцыліі
  • 1955 — публікацыя супольнага маніфэсту Бэртрана Расэла і Альбэрта Айнштайна
  • 1961 — у Вініпэгу (Канада) адкрыты помнік Тарасу Шаўчэнку
  • 1999 — у Іране пачаліся 6 дзён студэнцкіх хваляваньняў
  • 2002замкавы комплекс «Мір» (на выяве) атрымаў пасьведчаньне ЮНЭСКО аб улучэньні ў Сьпіс сусьветнае спадчыны