Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/28 сьнежня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рука і ейная рэнтгенаграма
Рука і ейная рэнтгенаграма

28 сьнежня: Міжнародны дзень кіно

  • 1588Горадня згодна з пастановай сойму зрабілася цэнтрам каралеўскай эканоміі
  • 1869 — у Агаё (ЗША) Ўільям Сэмпл запатэнтаваў першую жуйку
  • 1895 — у Парыжы (Францыя) адбыўся публічны паказ «Сынэматографу братоў Люмьер», што сымбалізавала нараджэньне кінэматографу
  • 1895 — нямецкі фізык Вільгельм Рэнтген у Вюрцбурзе ўпершыню абвясьціў пра вынаходжаньне рэнтгенаўскіх прамянёў (на выяве)
  • 1920 — здушэньне аддзеламі Чырвонай арміі Слуцкага антыбальшавіцкага паўстаньня
  • 1921 — з прыватных збораў Івана Луцкевіча ў Вільні ўтварыўся Беларускі музэй
  • 1927 — у Вільні распачаўся I зьезд Таварыства беларускай школы
  • 1991Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з ЗША