Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/травень

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стэфан Баторы
Стэфан Баторы

1 траўня: Сьвята працы

  • 381 — імпэратар Усходняе Рымскае імпэрыі Хвядос І Вялікі склікаў I Канстантынопальскі сабор, які фактычна завяршыў фармаваньне дзяржаўнае хрысьціянскае царквы
  • 1576 — шлюб і ўрачыстая каранацыя дачкі караля і вялікага князя Жыгімонта Старога Ганны Ягелонкі і князя трансыльванскага Стэфана Баторыя (на выяве)
  • 1707 — уступіў у сілу акт уніі Ангельшчыны і Шатляндыі
  • 1710 — напярэдадні адыходу з Полацку салдаты расейскага цара Пятра I узарвалі раней зачынены і ператвораны на парахавы склад Сафійскі сабор
  • 1786 — прэм’ера опэры Вольфганга Амадэя Моцарта «Вясельле Фігара»
  • 1851 — у Лёндане, у Крышталёвым палацы распачалася першая Сусьветная выстаўка
  • 1931 — у Нью-Ёрку ўвялі ў эксплюатацыю Эмпайр-Стэйт-Білдынг
  • 1969 — заснаваньне Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Сьцяг Польшчы
    Сьцяг Польшчы

    2 траўня: Сьвята нацыянальнага сьцяга ў Польшчы

  • 1312 — Папа Рымскі Клімэнт V перадаў ордэну гасьпітальераў маёмасьць тампліераў
  • 1447 — у Вільні вялікі князь Казімер выдаў прывілей, які замацаваў шырокія правы баяраў
  • 1625кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Беламу (Смаленшчына) Магдэбурскае права і герб
  • 1752 — вялізны пажар у Віцебску
  • 1792кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Кармялаву Магдэбурскае права і герб
  • 1808 — паўстаньне ў Мадрыдзе (Гішпанія) супраць войска Напалеона
  • 1920 — у Менску выйшаў першы нумар часопіса «Рунь»
  • 1945Другая Сусьветная вайна: савецкія войскі цалкам авалодалі сталіцаю Нямеччыны Бэрлінам
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Мастак К. Вайнякоўскі: Прыняцьце Канстытуцыі 3 траўня
    Мастак К. Вайнякоўскі: Прыняцьце Канстытуцыі 3 траўня

    3 траўня: Сусьветны дзень свабоды прэсы

  • 1494Хрыстафор Калюмб адкрыў Ямайку
  • 1589 — каралева і вялікая княгіня Ганна Ягелонка надала Пружанам Магдэбурскае права і герб
  • 1660 — падпісаньне Аліўскага міру паміж Рэччу Паспалітай і Швэцыяй, які завяршыў Паўночную вайну 1655—1660 гадоў
  • 1791Вялікі Сойм Рэчы Паспалітае зацьвердзіў Канстытуцыю (на выяве) — першую ў Эўропе, другую ў сьвеце і апошнюю для супольнае дзяржавы Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага
  • 1815 — утварэньне Царства Польскага, якое згодна з рашэньнем Венскага кангрэсу зрабілася часткаю Расейскае імпэрыі
  • 1863Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне: у баі з расейскімі войскамі каля вёскі Азярцы (Случчына) загінуў Уладзіслаў Машэўскі, палявы паўстанцкі камандзір
  • 1937 — раман Маргарэт Мітчэл «Зьнесеныя ветрам» уганаравалі Пулітцэраўскай прэміяй
  • 1991 — падпісаньне ў сталіцы Намібіі «Ўіндгуцкае дэклярацыі», якае заклікае ўлады ўсіх краінаў забясьпечваць свабоду прэсы і яе дэмакратычны характар
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Маргарэт Тэтчэр
    Маргарэт Тэтчэр

    4 траўня:

  • 1633 — канонік віленскі Войцех Сялява заснаваў Менскі кляштар бэнэдыктынак
  • 1838 — дзеячы культуры выкупілі з прыгону ўкраінскага паэта Тараса Шаўчэнку
  • 1863Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне: у баі з расейскімі войскамі пад вёскаю Дубічы загінуў Людвік Нарбут
  • 1919 — у Кітаі распачаліся студэнцкія хваляваньні
  • 1975 — заснаваньне Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры і мастацтваў
  • 1979Маргарэт Тэтчэр (на выяве) зрабілася першай жанчынай-прэм’ерам Вялікабрытаніі
  • 1986 — павелічэньне зоны эвакуацыі вакол Чарнобылю да 30 кілямэтраў
  • 1991 — у Вільні на могілках Росы паставілі помнік Францішку Аляхновічу
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Альжбета Габсбург
    Альжбета Габсбург

    5 траўня: Дзень Эўропы

  • 1543 — шлюб вялікага князя Жыгімонта Аўгуста з Альжбетай Габсбург (на выяве)
  • 1581 — у Астрозе (Валынь) друкар Іван Фёдараў выдаў першы рускі каляндар
  • 1836 — у Бэльгіі запрацавала першая ў Эўропе чыгунка
  • 1921Како Шанэль прэзэнтавала парфуму Chanel No. 5
  • 1933 — савецкія ўлады стварылі «Палітычную камісію для перагляду расейска-беларускага слоўніка і новых правілаў правапісу беларускай мовы»
  • 1945Другая сусьветная вайна: завяршылася вызваленьне з-пад нацысцкае акупацыі Нідэрляндаў і Даніі
  • 1949 — дзесяць эўрапейскіх краінаў падпісалі Лёнданскую дамову аб утварэньні Рады Эўропы
  • 1951 — у Вялікабрытаніі адбылася прэзэнтацыя першага кампутара, створанага адмыслова для гульняў
  • 1978 — адкрыўся Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Герб Пружанаў
    Герб Пружанаў

    6 траўня:

    праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Інтэр’ер тэатру Друры-Лэйн ў 1808 годзе
    Інтэр’ер тэатру Друры-Лэйн ў 1808 годзе

    7 траўня: Сьвята абраза Маці Божае Жыровіцкае

  • 1663 — у Лёндане адкрыўся найстарэйшы ангельскі тэатар Друры-Лэйн (на выяве)
  • 1765кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі заснаваў ордэн Сьвятога Станіслава
  • 1794паўстаньне Т. Касьцюшкі: выйшаў Паланецкі ўнівэрсал, згодна зь якім сяляне абвяшчаліся асабіста вольнымі
  • 1794паўстаньне Т. Касьцюшкі: пад Палянамі адбылася бітва паміж паўстанцамі пад камандай Якуба Ясінскага і расейскімі войскамі
  • 1883трыкалёр зрабіўся афіцыйным сьцягам Расейскае імпэрыі
  • 1952Джэфры Думэр прэзэнтаваў канцэпцыю інтэгральнае схемы, што лягла ў аснову ўсіх сучасных кампутараў
  • 1954 — урады ЗША, Францыі ды Вялікабрытаніі адмовіліся прыняць СССР у чальцы НАТА
  • 1999Папа Рымскі ўпершыню з часоў падзелу хрысьціянства (1054) наведаў праваслаўную краіну
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Адкрыцьцё Місысыпі
    Адкрыцьцё Місысыпі

    8 траўня: Дзень Перамогі ў Эўропе, Міжнародны дзень Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца

  • 1541 — гішпанскі канкістадор Эрнанда дэ Сота першым з эўрапейцаў пабачыў раку Місысыпі (на выяве)
  • 1924 — улучэньне ў склад Летувы Клайпедзскага рэгіёну
  • 1942II Сусьветная вайна: адбылася першая ў гісторыі марская бітва, у якім судны-супраціўнікі ня бачылі адно аднога, а баявыя дзеяньні вяла авіяцыя
  • 1943трагедыя ў Налібаках
  • 1945 (23:01 CET) — падпісаньне ў Бэрліне Акту аб капітуляцыі нацысцкае Нямеччыны — завяршылася II Сусьветная вайна
  • 1984 — улады СССР адмовіліся ад удзелу ў XXIII Алімпіядзе ў Лос-Анджэлесе, гэта быў адказ на бойкот амэрыканцамі Маскоўскае алімпіяды-1980
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Брытанскія каралеўскія рэгаліі
    Брытанскія каралеўскія рэгаліі

    9 траўня: Дзень Перамогі ў шэрагу краінаў Усходняе Эўропы і Сярэдняе Азіі

  • 1671 — затрыманьне Томаса Блуда, палкоўніка ірляндзкага паходжаньня, які спрабаваў выкрасьці Брытанскія каралеўскія рэгаліі (на выяве)
  • 1901 — у Мэльбурне адбылося першае паседжаньне парлямэнту Аўстраліі
  • 1918I Сусьветная вайна: нямецкія войскі адбілі спробу брытанцаў заблякаваць порт у Астэндзе
  • 1920 — парад польскага войска на Хрэшчаціку ў Кіеве
  • 1950 — утварылася Эўрапейская супольнасьць вугалю і сталі (прадвесьнік Эўрапейскага Зьвязу)
  • 1953 — у Менску выйшаў першы нумар часапіса «Маладосьць»
  • 1995 — адкрыцьцё Амсьціслаўскага гістарычна-археалягічнага музэю
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Нацыянальная галерэя ў Лёндане
    Нацыянальная галерэя ў Лёндане

    10 траўня:

  • 1706Вялікая Паўночная вайна: швэдзкае войска на чале з Карлам XII увайшло ў Нясьвіж
  • 1775 — у Філадэлфіі распачаўся II Кантынэнтальны кангрэс паўсталых амэрыканскіх калёніяў Вялікабрытаніі
  • 1824 — у Лёндане адкрылася Нацыянальная галерэя (на выяве)
  • 1844 — сталіцу Канады перанесьлі з Кінгстана ў Манрэаль
  • 1857 — выбухнула Паўстаньне сіпаеў супраць Брытанскае Ост-Індзкае кампаніі
  • 1864 — расейскія карнікі расстралялі Міхала Аскерку, удзельніка нацыянальна-вызвольнага паўстаньня
  • 1877Румынія абвясьціла незалежнасьць ад Асманскае імпэрыі
  • 1933 — у Бэрліне і іншых местах Нямеччыны нацысцкія студэнты ўчынілі дэманстрацыйнае спаленьне кнігаў
  • 1997 — каранацыя абраза́ Маці Божай Лагішынскай
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Помнік Кірыле Тураўскаму
    Помнік Кірыле Тураўскаму

    11 траўня:

  • 330 — імпэратар рымскі Канстантын Вялікі перанёс сталіцу краіны ў новае места, названае ў ягоны гонар Канстантынопалем
  • 868будысцкія манахі Кітаю выдалі Дыямэнтавую сутру, найстарэйшы дакладна датаваны друкаваны дакумэнт
  • 1573 — абраньне каралём і вялікім князем Генрыка Валезы ў выніку першых у Рэчы Паспалітай выбараў манарха
  • 1855 — заснаваньне Віленскага музэю старажытнасьцяў
  • 1916Альбэрт Айнштайн публічна прэзэнтаваў сваю тэорыю адноснасьці
  • 1949 — перайменаваньне каралеўства Сіям у Тайлянд
  • 1994 — у Тураве паставілі помнік Кірыле Тураўскаму (на выяве)
  • 1997 — кампутар Deep Blue здабыў перамогу ў шахах над чэмпіёнам сьвету Гары Каспаравым
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Кампутар Z3
    Кампутар Z3

    12 траўня:

  • 1364 — кароль польскі Казімер III Вялікі выдаў прывілей на ўтварэньне Кракаўскае акадэміі
  • 1775 — заснаваньне Гарадзенскае мэдычнае акадэміі
  • 1863 — каб пазьбегнуць палону застрэліўся Баляслаў Кульчыцкі, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня
  • 1881 — усталяваньне пратэктарату Францыі на Тунісам
  • 1926Травеньскі пераварот у міжваеннай Польскай Рэспубліцы
  • 1941 — нямецкі інжынэр Конрад Цузэ прэзэнтаваў першы кампутар (на выяве)
  • 1954Беларускую ССР прынялі ў ЮНЭСКО
  • 1976 — утварэньне Маскоўскае Гэльсінскае групы, аднае з найбольш вядомых праваабарончых арганізацыяў у СССР
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Торбачкавы воўк
    Торбачкавы воўк

    13 траўня:

  • 1497 — адлучэньне ад Царквы Джыралямы Саванаролі
  • 1564 — князь Андрэй Курбскі зьбег з Маскоўскае дзяржавы ў Вялікае Княства Літоўскае
  • 1657Трынаццацігадовая вайна: швэдзкае войска заняло Берасьце
  • 1830Эквадор выйшаў з складу Вялікае Калюмбіі і абвясьціў сябе рэспублікаю
  • 1836 — пачалося будаваньне першае ў Расейскае імпэрыі чыгункі
  • 1930 — у Тасманіі забілі апошняга торбачкавага воўка (на выяве)
  • 1950 — у Сыльвэрзтаўне Вялікабрытанія прайшла першая гонка ў гісторыі чэмпіянату «Формулы-1»
  • 1981 — замах на Папу Рымскага Яна Паўла ІІ на пляцы Сьвятога Пятра ў Рыме
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Арбітальная станцыя Skylab
    Арбітальная станцыя Skylab

    14 траўня:

  • 1607 — брытанцы заснавалі першае сталае ангельскае паселішча на тэрыторыі ЗША
  • 1795 — улады Расейскае імпэрыі скасавалі Магдэбурскае права для Менску
  • 1796 — ангельскі лекар Эдвард Джэнэр упершыню ўжыў вакцыну супраць чорнае воспы
  • 1948 — лідэр габрэйскага руху Давід Бэн-Гурыён абвясьціў утварэньне дзяржавы Ізраіль
  • 1955 — падпісаньне Варшаўскае дамовы
  • 1973 — адбыўся запуск амэрыканскае арбітальнае станцыі Skylab
  • 1995 — у Беларусі прайшоў рэфэрэндум пра афіцыйныя сымбалі і наданьне расейскай мове статусу дзяржаўнае
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Партрэт доктара Гашэ
    Партрэт доктара Гашэ

    15 траўня: Міжнародны дзень сям’і

  • 1836 — брытанскі астраном Фрэнсіс Бэйлі адкрыў «пэрлы Бэйлі»
  • 1905Янка Купала дэбютаваў у друку зь вершам «Мужык»
  • 1928 — на экранах упершыню зьявіўся мультыплікацыйны герой Мікі Маўс
  • 1971 — у Лёндане адкрылася Беларуская бібліятэка імя Францішка Скарыны
  • 1979 — у Менску адкрыўся Музэй старажытнабеларускае культуры
  • 1990 — продаж работы Вінцэнта ван Гога «Партрэт доктара Гашэ» (на выяве) за $82,5 мільёны
  • 1997 — абраньне Лукашэнкі старшынём Алімпійскага камітэту Беларусі (з 117 сяброў супраць быў толькі міжнародны шахавы гросмайстар Віктар Купрэйчык)
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Андрэй Баболя
    Андрэй Баболя

    16 траўня:

  • 1657 — у Янаве Палескім па працяглых катаваньнях казакі забілі каталіцкага місіянэра Андрэя Баболю
  • 1686 — складаньне «Вечнага міру» паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай
  • 1920Царква кананізавала Жанну д’Арк
  • 1929 — першая цырымонія ўручэньня прэміі Амэрыканскае кінаакадэміі
  • 1962 — у ЗША прэзэнтавалі першы лазэр
  • 1986 — у Горадні адкрыўся Дом-музэй Максіма Багдановіча
  • 1995 — кіраўнік справаў прэзыдэнта Ціцянкоў зьняў з даху Дому ўраду і разарваў на кавалкі нацыянальны сьцяг беларусаў
  • 1996 — у Вільні паставілі памятную дошку Пётру Сергіевічу
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Антыкітэрскі мэханізм
    Антыкітэрскі мэханізм

    17 траўня:

  • 1557вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Аўгустову (Падляшша) Магдэбурскае права
  • 1597кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Лазьдзеі (Троччына) Магдэбурскае права і герб
  • 1838Ігнат Дамейка прыбыў у Чылі
  • 1902 — археоляг Валерыёс Стаіс сярод рэштак старажытнагрэцкага карабля знайшоў Антыкітэрскі мэханізм (на выяве)
  • 1916 — Вялікабрытанія першай у сьвеце перайшла на летні час
  • 1934 — савецкія карнікі расстралялі Алеся Салагуба, беларускага літаратара
  • 1960 — у Менску ў новым будынку пачаў працаваць літаратурны музэй Янкі Купалы
  • 1990 — Сусьветная арганізацыя здароўя прыбрала гомасэксуальнасьць зь сьпісу псыхічных захворваньняў
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Выгляд з паверхні Гідры (канцэпцыя мастака)
    Выгляд з паверхні Гідры (канцэпцыя мастака)

    18 траўня: Міжнародны дзень музэяў

  • 1597 — у Геранёнскім замку адбыўся шлюб паміж Станіславам Гаштольдам і Барбарай Радзівіл
  • 1792 — войскі Расеі ўварваліся на тэрыторыю Рэчы Паспалітае з мэтаю скасаваньня Канстытуцыі 3 траўня
  • 1848 — у Франкфурце-на-Майне запрацаваў першы агульнанямецкі парлямэнт
  • 1906 — заснаваньне беларускае выдавецкае суполкі «Загляне сонца і ў наша аконца»
  • 1924 — у Вільні выйшла газэта «Сын беларуса»
  • 1944 — на загад Сталіна савецкія карнікі распачалі дэпартацыю крымскіх татараў
  • 2005 — другі здымак з тэлескопа Hubble пацьвердзіў адкрыцьцё Нікса і Гідры (на выяве), двух новых спадарожнікаў Плютона
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Артур, прынц Валійскі
    Артур, прынц Валійскі

    19 траўня:

  • 1499 — 13-гадовую Кацярыну Арагорнскую, будучую першую жонку Генрыка VIII Цюдора, завочна аддалі замуж за яе брата 15-гадовага Артура, прынца Валійскага (на выяве)
  • 1712 — цар маскоўскі Пётар I перанёс сталіцу дзяржавы з Масквы ў Санкт-Пецярбург
  • 1780 — «Чорны дзень», калі зь невядомых прычыныў над тэрыторыяй Паўночнае Амэрыкі пацьмянела сонца
  • 1802 — імпэратар Францыі Напалеон заснаваў ордэн Ганаровага легіёну
  • 1919 — выбухнула Кемалісцкая рэвалюцыя ў Турэччыне
  • 1934Сталінскія рэпрэсіі: савецкія карнікі расстралялі Міхаіла Кахановіча, беларускага грамадзка-палітычнага дзеяча і пэдагога
  • 1991 — нягледзячы на байкот, зладжаны сэрбамі, жыхары Харватыі падтрымалі на рэфэрэндуме выйсьце з складу Югаславіі
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Тарас Шаўчэнка
    Тарас Шаўчэнка

    20 траўня:

  • 1498 — партугальскі мараплавец Васка да Гама першым з эўрапейцаў высадзіўся ў Індыі
  • 1570 — флямандзкі картограф Абрагам Артэліюс выдаў першы атляс сучаснага тыпу
  • 1838 — дзеячы культуры выкупілі з прыгоннае няволі ўкраінскага паэта, празаіка і мастака Тараса Шаўчэнку (на выяве)
  • 1873 — фірма Levi Strauss & Co. атрымала патэнт на «штаны з заклёпваньнямі на кішэнях»
  • 1882 — складаньне Траістага зьвязу паміж Нямеччынай, Аўстра-Вугоршчынай і Італіяй
  • 1902 — Куба здабыла незалежнасьць ад Гішпаніі
  • 1954 — пачала вяшчаньне беларуская сэкцыя Радыё «Вызваленьне» (цяпер беларуская служба Радыё Свабода)
  • 1994 — у Жыровічах адсьвяткавалі 500-я ўгодкі зьяўленьня цудоўнага абраза Маці Божае
  • 2003 — першы палёт прыватнага кіраванага касьмічнага карабля «SpaceShipOne»
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Ян Сабескі
    Ян Сабескі

    21 траўня:

  • 1502 — партугальскі мараплавец Жуан да Нова адкрыў востраў Сьвятой Гэлены
  • 1674 — абраньне каралём і вялікім князем Яна Сабескага (на выяве)
  • 1831Вызвольнае паўстаньне: перамога над расейскім войскам у баі пад Тыкоцінам
  • 1853 — натураліст-самавук Філіп Госэ выставіў у лёнданскім Рыджэнтс-парку «Водны віварыюм».
  • 1859 — запуск гадзіньніка на вежы Біг-Бэн
  • 1892 — у Міляне прайшла сусьветная прэм’ера опэры італьянскага кампазытара Руджэра Леанкавальлё «Блазны»
  • 1904 — заснаваньне Міжнароднай фэдэрацыі футбольных асацыяцыяў
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Герб Шры-Ланкі
    Герб Шры-Ланкі

    22 траўня:

  • 1863Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне: за падтрымку выступленьня расейскія карнікі расстралялі ксяндза Станіслава Ішору
  • 1911 — у Парыжы заснавалі Міжнародную кіналягічную фэдэрацыю
  • 1939 — «Сталёвы пакт» Гітлера і Мусаліні
  • 1960 — у Чылі адбыўся землятрус магнітудаю да 9,5 балаў, найбуйнейшы за ўсю гісторыю назіраньняў
  • 1972Цэйлон зьмяніў назву на Шры-Ланку (на выяве) і афіцыйна зрабіўся рэспублікаю
  • 1980 — афіцыйны рэліз кампутарнае гульні Pac-Man
  • 2004 — у Вільні паставілі памятную дошку Наталі Арсеньневай
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Бруклінскі мост
    Бруклінскі мост

    24 траўня: Дзень славянскай пісьмовасьці

  • 1487 — адбылася каранацыя самазванца Ламбэрта Сымнэла на караля Ангельшчыны
  • 1609 — перанос сталіцы Каралеўства Польскага з Кракава ў Варшаву
  • 1819 — параход «Саванна» выправіўся ў першае плаваньне праз Атлянтычны акіян
  • 1844 — тэлеграфам Сэм’юэла Морзэ перадалі першую тэлеграму з Вашынгтону ў Балтымар
  • 1863Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне: за чытаньне маніфэсту ў Ваверцы расейскія карнікі расстралялі ксяндза Раймунда Зямацкага
  • 1883 — у Нью-Ёрку адкрыўся Бруклінскі мост (на выяве), на той час найбуйнейшы вісячы мост у сьвеце
  • 1996 — у Горадні распачаўся I Фэстываль нацыянальных культураў
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Герб Геранёнаў
    Герб Геранёнаў

    25 траўня:

  • 1085 — кароль Кастыліі і Леона Альфонс VI адбіў у маўраў Таледа
  • 1787 — у Філадэлфіі (ЗША) пад старшынствам Джорджа Вашынгтона распачаўся Канстытуцыйны канвэнт
  • 1792кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Геранёнам Магдэбурскае права і герб (на выяве)
  • 1863Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне: параза ад расейскіх войскаў у бітве пад Горкамі
  • 1935 — амэрыканскі лёгкаатлет Джэсі Оўэнз на працягу 45 хвілінаў усталяваў чатыры сусьветныя рэкорды
  • 1953першае і адзінае ў гісторыі ЗША выпрабаваньне ядзернае артылерыі
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Генрых Дмахоўскі
    Генрых Дмахоўскі

    26 траўня:

  • 946 — забойства ў часе сьвяткаваньня Дня Сьвятога Аўгустына караля Ангельшчыны Эдмунда I
  • 1805 — адбылася каранацыя Напалеона на караля Лямбардыі
  • 1828 — у Нюрнбэргу (Баварыя, Нямеччына) зьявіўся таямнічы Каспар Гаўзэр
  • 1863Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне: у баі пад Парэччам загінуў Генрых Дмахоўскі (на выяве)
  • 1897 — ірляндзкі літаратар Брэм Стокер апублікаваў раман «Дракула»
  • 1926 — заснаваньне Беларускага літаратурна-мастацкага згуртаваньня «Ўзвышша»
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Залатыя Вароты
    Залатыя Вароты

    27 траўня:

  • 1606 — у Маскве выбухнула паўстаньне супраць Дзьмітрыя Самазванца I і Марыны Мнішак
  • 1625кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Старадубу (Севершчына) Магдэбурскае права і герб
  • 1793 — у Горадні адбыўся апошні, г. зв. «нямы сойм» Рэчы Паспалітае, які зацьвердзіў другі падзел дзяржавы
  • 1937 — у Сан-Францыска (ЗША) адкрыўся мост «Залатыя Вароты» (на выяве)
  • 1941II Сусьветная вайна: згуба лінкара «Бісмарк» паклала канец наступальнае актыўнасьці надводнага флёту Трэцяга Райху
  • 1991 — у Менску ўтварылася Міжнародная асацыяцыя беларусістаў
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Соф’я Крушальніцкая
    Соф’я Крушальніцкая

    28 траўня:

  • 1570кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Лагішыну Магдэбурскае права
  • 1625кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Дарагабужу (Смаленшчына) Магдэбурскае права і герб Дарагабужу
  • 1863Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне: у баі пад Уладыкамі загінуў Вінцэнт Козел, адзін з кіраўнікоў выступленьня
  • 1904 — прэм’ера клясычнае вэрсіі опэры «Мадам Батэрфляй» з украінскай сьпявачкай Соф’яй Крушальніцкай у галоўнай ролі (на выяве)
  • 1936 — ангельскі матэматык Элан Т’юрынг апублікаваў канцэпцыю абстрактнае вылічальнае машыны
  • 1961 — утварэньне міжнароднае праваабарончае арганізацыі «Міжнародная амністыя»
  • 1987 — у Маскве прызямліўся самалёт заходненямецкага авіятара Матыяса Руста
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Захоп Канстантынопалю
    Захоп Канстантынопалю

    29 траўня:

  • 1453захоп Канстантынопалю асманамі паклаў канец Бізантыйскай імпэрыі (на выяве)
  • 1792 — завяршыўся Чатырохгадовы Сойм
  • 1913 — у парыскім тэатры Елісейскіх Палёў адбылася скандальная прэм’ера балету «Вясна сьвятая»
  • 1920 — бальшавікі расстралялі Фабіяна Шантыра, беларускага літаратара і дзяржаўнага дзеяча
  • 1942 — амэрыканскі сьпявак Бінг Кросьбі запісаў сынгл-бэстсэлер White Christmas
  • 1953 — першае ўзыходжаньне на Эвэрэст шэрпа Тэнцынга Норгэя і навазэляндца Эдмунда Гілары
  • 1990Барыса Ельцына абралі Старшынём Вярхоўнага Савету РСФСР
  • 1992 — у Беларусі паралельна з савецкім рублём уведзеныя ў абарот разьліковыя білеты Нацыянальнага банку Беларусі
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Людвіка Марыя Ганзага
    Людвіка Марыя Ганзага

    30 траўня:

  • 1649кароль і вялікі князь Ян Казімер ажаніўся зь Людвікай Марыяй Ганзага (на выяве)
  • 1866 — у Празе адбылася прэм’ера опэры чэскага кампазытара Бэдржыха Сьметаны «Прададзеная нявеста»
  • 1942II Сусьветная вайна: бамбардаваньне Кёльну брытанскай авіяцыяй
  • 1989 — кітайскія студэнты паставілі на плошчы Цяньаньмэнь статую «Багіня дэмакратыі»
  • 1999 — у пераходзе станцыі мэтро «Няміга» ў Менску адбылася масавая таўкатня, у якой загінулі 53 чалавекі
  • 2001 — адкрылася для наведвальнікаў філія Літаратурнага музэю Янкі Купалы ў Яхімоўшчыне
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя