Вэрнэр Карл Гайзэнбэрг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вэрнэр Карл Гайзэнбэрг
Werner Karl Heisenberg
Дата нараджэньня 5 сьнежня 1901(1901-12-05)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня Вюрцбург, Нямеччына
Дата сьмерці 1 лютага 1976(1976-02-01)[1][2][3][…] (74 гады)
Месца сьмерці Мюнхэн, Нямеччына
Прычына сьмерці Рак ныркі[d] і gallbladder cancer[d]
Месца пахаваньня
Месца вучобы Мюнхэнскі ўнівэрсытэт
Занятак фізык-тэарэтык
Навуковая сфэра тэарэтычная фізыка
Месца працы Інстытут фізыкі кайзэра Вільгельма ў Бэрліне
Навуковы кіраўнік Арнольд Зомэрфэльд
Вучні Erich Bagge[d]
Бацька August Heisenberg[d][5]
Маці Annie Heisenberg[d][5]
Дзеці Jochen Heisenberg[d][5], Martin Heisenberg[d][5], (Anna) Maria Heisenberg[d][5], Wolfgang Heisenberg[d][5], Christine Mann[d][5], Barbara Heisenberg[d][5] і Verena Heisenberg[d][5]
Узнагароды Нобэлеўская прэмія (1932)
Мэдаль Макса Плянка (1933)
Подпіс Выява аўтографу

Вэ́рнэр Карл Га́йзэнбэрг (па-нямецку: Werner Karl Heisenberg; 5 сьнежня 1901, Вюрцбург, Нямеччына — 1 лютага 1976, Мюнхэн, Нямеччына) — нямецкі фізык-тэарэтык, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі (1932), за фундамэнтальны ўнёсак у стварэньне квантавае мэханікі.

Жыцьцё й кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачатак кар’еры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гайзэнбэрг нарадзіўся ў Вюрцбургу, (Нямеччына) у сям’і настаўніка клясычнае літаратуры Каспара Эрнеста Аўгуста Гайзэнбэрга (па-нямецку: Kaspar Ernst August Heisenberg) й яго жонкі Ані Фуклейн (па-нямецку: Annie Wecklein).

Ён вывучаў матэматыку й фізыку з 1920 па 1923 гадах у Мюнхэнскім (па-нямецку: Ludwig-Maximilians-Universität München) і Гётынгенскім унівэрсытэтах (па-нямецку: Georg-August-Universität Göttingen). У Мюнхэне ягонымі навуковымі кіраўнікамі былі Арнольд Зомэрфэльд і Вільгельм Він, у Гётынгене — Макс Борн і Джэймз Франк, матэматыку ён вывучаў з дапамогай Дэвіда Гілбэрта. Дактарат скончыў у 1923 годзе пад кіраўніцтвам Арнольда Зомэрфэльда. Хабілітацыю зрабіў у 1924 годзе ў Гётынгене пад кіраўніцтвам Макса Борна.

Гётынген, Капэнгаген і Ляйпцыг[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1924 па 1927 гады Гайзенбэрг быў прыватдацэнтам у Гётынгене. Пачынаючы з 17 верасьня 1924 году па 1 траўня 1925 году пры падтрымцы таварыства «Міжнародны адукацыйны фонд Ракфэлера» (па-ангельску: International Education Board Rockefeller Foundation) праводзіў сумесныя дасьледаваньні разам з Нільсам Борам, дырэктарам Інстытуту Тэарэтычнай фізыкі унівэрсытэту ў Капэнгагене. Гайзэнберг пасьля вярнуўся ў Гётынген разам з Максам Борнам і Паскалем Ёрданам, каб прадоўжыць разбудоўваць сваю тэорыю матрычнай мэханікі, аднаго з сфармуляваньняў кантавай мэханіка. З 1 траўня 1926 года пачаў чытаць лекцыі, як асыстэнт Бора на ўнівэрсытэце Капэнгагене. Менавіта там у 1927 годзе Гайзенбэрг адкрыў свой прынцып нявызначанасьці. 23 лютага Гайзэнбэрг напісаў ліст свайму сябру Вольфгангу Паўлі, зь якім быў знаёмы па вучобе ў LMU, дзе апісаў гэты новы прынцып.

У 1927 годзе Гайзенбэрг атрымаў пасаду звычайнага прафэсара (па-нямецку: ordentlicher Professor) па тэарэтычнай фізыцы й ўзначаліў факультэт фізыкі Унівэрсытэту ў Ляйпцыгу. Лекцыя, прысьвечаная яго інаўгурацыі, адбылася 1 лютага 1928 году. Адна з першых прац, апублікаваных у ляйпцыскі пэрыяд жыцьця, была прысьвечана вытлумачэньню фэрамагнэтызму праз прынцып выключэньня, адкрыты Вольфгангам Паўлі.

Матрычная мэханіка й Нобэлеўская прэмія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фундамэнтальны артыкул Гайзенбэрга, прысьвечаны квантавай мэханіцы[6], азадачыў фізыкаў ды гісторыкаў.

Рух нямецкіх фізыкаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Другая Сусьветная вайна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1941 годзе ён быў прызначаны дырэктарам Інстытуту фізыкі кайзэра Вільгельма ў Бэрліне і кіраваў нямецкім праектам па стварэньні атамнай зброі[7].

Уранавы клюб[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Апэрацыя Алсас і апэрацыя Эпсэлён[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля 1945 году[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Памёр 1 лютага 1976 у сваім дому ў Мюнхэне ад раку нырак.

Унёсак у навуку[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адзін са стваральнікаў квантавае мэханікі. Ляўрэат Нобэлеўскае прэміі па фізыцы (1932, за вялізны ўнёсак у разьвіцьцё квантавае мэханікі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  2. ^ а б Beyler R. Werner Heisenberg // Encyclopædia Britannica (анг.)
  3. ^ а б Werner Heisenberg // Nationalencyklopedin (шв.) — 1999.
  4. ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
  5. ^ а б в г д е ё ж з Kindred Britain
  6. ^ W. Heisenberg, Über quantentheoretishe Umdeutung kinematisher und mechanischer Beziehungen, Zeitschrift für Physik, 33, 879—893, 1925 (артыманы 29 ліпеня 1925)]
  7. ^ Голин Г. М. Клясыкі фізычнай навукі: Кароткія творчыя партрэты = Классики физической науки: Краткие творческие портреты. — Мн.: Выш. школа, 1981. — С. 123.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]