Вэрбункаш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Вэрбункаш (па-вугорску: Verbunkos) — вугорскі танец XVIII стагодзьдзя і музычны жанр.

Назва паходзіць ад нямецкага слова Werbung, назоўніка, утворанага ад дзеяслову werben — «рэкрутаваць»; то бок рэкрут. Танец складаецца з павольнай, з характэрным кропкавым рытмам, часткі, і хуткай, зь віртуознымі праходамі. Гэтую музыку гралі на вайсковых зборах, арганізаваных дзеля прымусовага загону на флёт(en), што здаралася часта за Габсбургамі, якія пастаянна ваявалі, знаходзячыся на пасадзе каралёў Вугоршчыны.

Нягледзячы на назву, мэлёдыя паходзіць з вугорскай народнай музыкі і часам прыпісваецца нават цыганам. Найбольш вядомым акампаніятарам і інтэрпрэтатарам вэрбункашу зьяўляецца цыганскі кампазытар Янаш Біхары (1764—1827).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вэрбункашсховішча мультымэдыйных матэрыялаў