Вышыня трыкутніку

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вышыні ў трыкутніку.

Вышыня́ трыку́тнікупэрпэндыкуляр, апушчаны зь любой вяршыні трыкутніку на процілеглы бок, або на яго працяг (бок, на які апускаецца пэрпэндыкуляр, у дадзеным выпадку называецца асновай трыкутніку).

У тупакутным трыкутніку дзьве вышыні падаюць на працяг бакоў і ляжаць па-за трыкутнікам, трэцяя — унутры трыкутніку. У востракутным трыкутніку ўсе тры вышыні ляжаць унутры трыкутніку. У прастакутным трыкутніку катэты служаць вышынямі.

Усе тры вышыні заўсёды скрыжоўваюцца ў адным пункце, які называецца артацэнтрам. У тупакутным трыкутніку артацэнтар ляжыць па-за трыкутнікам. У востракутным — усярэдзіне трыкутніку. У прастакутным трыкутніку артацэнтар супадае зь вяршыняй прамога кута.