Выбары губэрнатара Ўладзімерскай вобласьці Расеі (2018)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Выбары губэрнатара Ўладзімерскай вобласьці праходзілі ва Ўладзімерскай вобласьці (Расея) ў верасьні 2018 году. Першы тур прайшоў 9 верасьня ў адзін дзень галасаваньня, адначасна з выбарамі ў Заканадаўчы сход[1]. Бо ніхто з кандыдатаў не набраў абсалютнай большасьці галасоў, другі тур прызначаны на 23 верасьня. У яго выйшлі дзейны губэрнатар Сьвятлана Арлова (Адзіная Расея) і кандыдат ад ЛДПР Уладзімер Сіпягін[2]. Нам другім галасаваньні выйграў Уладзімер Сіпягін[3]. Губэрнатар абіраецца тэрмінам на 5 гадоў.

На 1 студзеня 2018 году ў вобласьці было зарэгістравана 1 140 816 выбарцаў[4]. Гэта на 48 тысячаў менш, чым на папярэдніх выбарах 2013 году (1 189 006 выбарцаў).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]