Вук Бранкавіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вук Бранкавіч
 
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1345[1],
Памёр 14 лістапада 1397,
  • Косава[d]
Пахаваны
Нашчадкі Grgur Vuković Branković[d], Джурадж Бранкавіч[d][2] і Lazar Vuković[d]
Дынастыя Бранкавічы[d]
Сужэнец Мара Лазаравіч Бранкавіч[d]
Бацька Бранка Младанавіч[d]
Меркаваныя ўладаньні Вука Бранкавіча

Вук Бра́нкавіч (па-сэрбску: Вук Бранковић; каля 13456 лістапада 1397) — родапачынальнік сэрбскай дынастыі Бранкавічаў. Сын сэвастакратара Бранка Младэнавіча, які валодаў Охрыдам і быў набліжаным да цара Ураша V. Вук Бранкавіч каля 1370 году стаў валадаром вобласьці Косава з гарадамі Прышціна, Вучытрн і Зьвечан. У 1377 годзе пад ягоную ўладу патрапіла Скоп’е, а ў 1378Прызрэн.

Вук быў зяцем князя Лазара й ўдзельнічаў у бітве на Косавым полі 1389. Пасьля паразы быў вымушаны перадаць асманам Скоп’е ў 1392 годзе й выплочваць даніну. Каля 1396 году султан Баязід I выгнаў Вука зь ягоных ўладаньняў, і ён памёр у выгнаньні 6 кастрычніка 1397 году. Каля 1371 году Вук ажаніўся з Марэ (†1426), старэйшай дачкой князя Лазара і княгіні Міліцы. У іх было тры сыны: Грыгур, Георгі (дэспат у 14271456 гадох) і Лазар.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Vuk Branković // MAK (пол.)
  2. ^ Lundy D. R. Vuk Brankovic // The Peerage (анг.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Љубомир Ковачевић. Годишњица, 10 (1888).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]