Вольны затвор

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Схематычны прынцып «вольнага затвора»

Вольны затвор (вольная засаўка) — прынцып працы аўтаматыкі зброі, заснаваны на паглынаньні затворам энэргіі аддачы. Пры гэтым затвор пачынае рухацца назад пад ціскам парахавых газаў. Энэргіі «задняга ходу» затвору хапае на работу аўтаматыкі, а менавіта на экстрагаваньне стрэлянай набойніцы, узвод баявой спружыны і падачы новага патрона ў ствол.

Вольная засаўка канструцыйна прасьцей за любы іншы тып працы аўтаматыкі, аднак павялічвае вагу зброі, а таксама хістаньні пры стральбе за кошт свайго хуткага зваротна-паступальнага руху і саўдарэньня затвора аб ствольную скрынку.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вольны затворсховішча мультымэдыйных матэрыялаў