Волава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Tl ← Волава → Bi
Sn

Pb

Fl
Выгляд
Сінявата-шэры мэтал
Агульная інфармацыя
Назва, сымбаль, атамны нумар Волава, Pb, 82
Катэгорыя элемэнту мэтал
Група, пэрыяд, блёк 4, 5, p
Адносная атамная маса 207,19 г·моль−1
Канфігурацыя электронаў [Xe] 6s2 6p2 5d10 4f14
Электронаў у абалонцы 2, 8, 18, 32, 18, 4
Фізычныя ўласьцівасьці
Фаза цьвёрдае цела
Шчыльнасьць (пры п. т.) 11,342 г·см−3
Шчыльнасьць вадкасьці пры т. пл. 10,66 г·см−3
Тэмпэратура плаўленьня 327,502 °C
Тэмпэратура кіпеньня 1740 °C
Удзельная цеплыня плаўленьня 4,778 кДж·моль−1
Удзельная цеплыня выпарваньня 179,5 кДж·моль−1
Цеплаёмістасьць (25 °C) 26,65 Дж·моль−1·K−1
Насычаная пара
P/Pa 1 10 100 1 k 10 k 100 k
at T/K 978 1088 1229 1412 1660 2027
Структура крышталічнай краты face-centered cubic
Магнэтызм дыямагнетык
Электрычны супор 206,5Ω·м
Цеплаправоднасьць (300 K) 35,5 Вт·м−1·K−1
Каэф. цеплавога расшырэньня (25 °C) 28,3 мкм·м−1·K−1
Хуткасьць гуку 1190 м/с
Модуль Юнга 16 ГПа
Модуль зруху 5,5-8 ГПа
Модуль пругкасьці 14-18 ГПа
Каэфіцыент Пуасона 0,45
Цьвёрдасьць Моаса 1,5
Цьвёрдасьць Брынэля 5,0 МПа
Уласьцівасьці атама
Ступені затляненьня 4, 3, 2, 1
Электраадмоўнасьць 1,87
Энэргіі іянізацыі 1-я: 715,6 кДж·моль−1
2-я: 1450,5 кДж·моль−1
3-я: 3081,5 кДж·моль−1
Атамны радыюс 175 пм
Кавалентны радыюс 146±5 пм
Радыюс Ван дэр Ваальса 202 пм

Во́лава[1][2] (сьвіне́ц[3]; лац. plumbum) — мяккі і падатлівы, сінявата-шэры мэтал.

Хімічны элемэнт IV групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 82. Хімічны знак — Pb. Элемэнт мае блакітнаваты-белы колер, але пры кантакце з паветрам у працэсе акісьленьня неўзабаве зьмяняе колер на шэраваты. Волава мае бліскучы срэбраны бляск, пры пераходу ў вадкі стан пры плаўленьні. Выкарыстоўваецца ў будаўніцтве, зьяўляецца матэрыялам пры стварэньні волава-кісьлявых акумулятараў, куляў і стрэлаў, прыпою, лёгкаплаўкіх сплаваў, а таксама радыяцыйных экранаў. Волава мае самы высокі атамны нумар з ўсіх стабільных элемэнтаў, хоць элемэнт бісмут мае адзіны ізатоп з пэрыядам паўраспаду, які ацэньваецца такім доўгім, што можа лічыцца стабільным.

Трапленьне волава ў арганізм чалавека і жывёлаў прыводзіць да пашкоджаньня нэрвовай сыстэмы і выклікае засмучэньне мозгу. Празьмернае утрыманьне волава выклікае таксама захворваньні крыві ў сысуноў. Волава, як і ртуць, зьяўляецца нэўратаксінам, які назапашваецца ў мяккіх тканінках і костках.

Прыродныя крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

35-е месца сярод элемэнтаў па распаўсюджанасьці ў зямной кары. Самароднае волава трапляецца рэдка. Часьцей — у выглядзе сульфіду PbS (галеніт). Найбуйнейшыя радовішчы ў сьвеце знаходзяцца ў Кітаі (у 2004 годзе здабыта 950 000 тон), Аўстраліі (642 000 тон), ЗША (445 000 тон), Пэру (306 200 тон), Мэксыцы (118 500 тон), Канадзе (76 700 тон). У Эўропе вядучымі здабытчыкамі волава зьяўляюцца Ірляндыя (65 900 тон у 2004 годзе, сёмае месца ў сьвеце), Польшча (38 000 тон, дзевятае месца ў сьвеце) і Швэцыя (33 900 тон, адзінаццатае месца ў сьвеце па стане на 2004 год). Радовішчы волава маюцца і ў шэрагу іншых краінаў, напрыклад у Нямеччыне, Казахстане, Расеі.

Прымяненьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўная маса волава ідзе на выраб пласьцін для акумулятараў. Прымяняецца як матэрыял для рэакцыйных сасудаў і камэр. Абарончыя канструкцыі і пакрыцьці пры рабоце з радыяактыўнымі матэрыяламі і іянізуючым выпраменьваньнем.

Шматлікія сплавы волава — тыпаграфскія, прыпоі, бабіты, сплавы для вырабу куляў і дроту. Мэдычныя прэпараты.

Ізатопы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ізатоп NH t1/2 ZM ZE МэВ ZP
202Pb 5,2*104 год K-захоп 0,046
203Pb 2,16 дзён K-захоп
гама
0,974
0,279
204Pb 1,4 % стабільны
205Pb 1,5*107 год K-захоп 0,060
206Pb 24,1 % стабільны
207Pb 22,1 % стабільны
208Pb 52,4 % стабільны
209Pb β- 0,637
210Pb 22,3 гады β- 0,0631[4] Bi-210
211Pb β- 1,39
212Pb β- 0,586
214Pb β- 0,980

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Мікола Байкоў, Сьцяпан Некрашэвіч. 39. волава н. — свинец // Беларуска-расейскі слоўнік. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925.
  2. ^ Васіль Вяршук, Часлаў Родзевіч, Аляксандар Круталевіч, Язэп Сушчынскі. 5. свинец — волава // Слоўнік хэмічнае тэрмінолёгіі. — Менск: Інбелкульт, 1927. — (Беларуская навуковая тэрміналёгія).
  3. ^ 16. свинец — сьвінец // Ваенны руска-беларускі слоўнік / рэд. Язэп Мацюкевіч, старш.кам. Кобленц. — Менск: Інстытут мовазнаўства, 1933. — (Беларуская навуковая тэрміналёгія).
  4. ^ K. Takahashi, R. N. Boyd, G. J. Mathews and K. Yokoi [1] = Bound-state beta decay of highly ionized atoms // Physical Review C. — 1987. — Vol. 36. — № 4. — ISSN 0556-2813.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Моисеев А. А., Иванов В. И. Даведнік па дазіметрыі і радыяцыйнай гігіене. = Справочник по дозиметрии и радиационной гигиене. — 4-е. — М.: Энергоатомиздат, 1990. — С. 21. — 15 000 ас. — ISBN 5-283-03031-8
  • Ізатопы: уласьцівасьці, атрыманьне, прымяненьне = Изотопы: свойства, получение, применение / Под ред. В. Ю. Баранова. — М.: ФИЗМАТЛИТ, 2005. — Т. 2. — С. 637. — ISBN 5-9221-0534-X
  • А. П. Бабичев, Н. А. Бабушкина, А. М. Братковский и др. Фізычныя велічыні: Даведнік = Физические величины: Справочник / Под ред. И. С. Григорьева, Е. З. Мейлихова. — М.: Энергоатомиздат, 1991. — 1232 с. — 50 000 ас. — ISBN 5-283-04013-5

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Волавасховішча мультымэдыйных матэрыялаў