Вельмі вялікі тэлескоп

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вельмі вялікі тэлескоп
Абсэрваторыя Паранальская абсэрваторыя[d]
Каардынаты 24°37'38.39"S, 70°24'15.01"W
Вышыня 2635 м[1]
Час назіраньня 320 nights per year[2]
Даўжыня хвалі
Першае выкарыстаньне 25 траўня 1998[3]
Тып тэлескопу астранамічная абсэрваторыя[d]
Колькасьць тэлескопаў альт-азымутальнае мантаваньне[d] і тэлескоп Рычы — Крэт’ена[d]
Дыямэтр 8,2 м і 1,8 м
Кутавая разрознасьць 9,7E−9 радыян[4]
Фокусная адлегласьць 120 м[5]
Вельмі вялікі тэлескоп у Вікісховішчы

Вельмі вялікі тэлескоп (ВВТ) — тэлескопная сыстэма Эўрапейскай паўднёвай абсэрваторыі, усталяваны на гары Сэра Параналь у пустыні Атакама на поўначы Чылі. ВВТ складаецца з чатырох асобных тэлескопаў, галоўнае люстэрка кожнага зь якіх мае дыямэтар 8,2 м. Тэлескопы называюцца Анту, Куэен, Мэліпаль і Епун паводле назваў астранамічных аб’ектаў у мапудунгунскай мове; яны могуць выкарыстоўвацца як асобна, так і разам, калі трэба атрымаць вельмі вялікай кутавой разрознасьці.

ВВТ дзейнічае ў бачным ды інфрачырвоным дыяпазоне хваляў. Кожны з чатырох асобных тэлескопаў можа выяўляць аб’екты прыкладна ў чатыры мільярды разоў цьмянейшыя, чым бачныя няўзброеным вокам, а аб’яднаныя разам тэлескопы дасягаюць кутавой разрознасьці каля 0,001 кута-сэкундаў.

ВВТ — найбольш прадуктыўны наземны тэлескоп. Дзякуючы яму была атрыманая першая выява экзаплянэты, адбываецца сачэньне за зоркамі, якія круцяцца вакол звышмасіўнай чорнай дзіркі ў цэнтры Птушынай Дарогі, назіраньне вячэрняга золку найдаўжэйшага вядомага ўсьплёску гама-выпраменьваньня.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]