Ваўкавыскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ваўкавыскі раён
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Гарадзенская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Ваўкавыск
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940
Кіраўнік Міхаіл Сіцько[d][1]
Насельніцтва (2018) 69 720[2]
Шчыльнасьць 58,4 чал./км²
Плошча 1192,85[3] км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 149 м[4]
Месцазнаходжаньне Ваўкавыскага раёну
Ваўкавыскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-15-12
Паштовыя індэксы 231 9хх, 231 8хх
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ваўкавы́скі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,2 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 69 720 чалавек[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Ваўкавыск.

Ваўкавыскі раён мяжуе зь Бераставіцкім, Зэльвенскім, Мастоўскім, Сьвіслацкім раёнамі Гарадзенскай вобласьці і Пружанскім раёнам Берасьцейскай вобласьці.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 15 студзеня 1940: утвораны Ваўкавыскі раён.
  • 1 студзеня 1998: места Ваўкавыск і Ваўкавыскі раён аб’яднаныя ў адну адміністрацыйную адзінку раённага падпарадкаваньня.[5]
  • 13 студзеня 2010 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[6].

Прырода[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэльеф[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раён разьмешчаны на Ваўкавыскім узвышшы. Пераважаюць вышыні 140—200 м, максымальная — 234 м (усходней места Ваўкавыск).

Карысныя выкапні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найбольш распаўсюджанымі карыснымі выкапнямі зьяўляюцца крэйда, пяскова-жвіровы матэрыял, гліна, прызначаная для глыбокай керамікі, будаўнічыя пяскі.

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −5 °С, ліпеня 17,9 °С. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 632 мм Вэгетацыйны пэрыяд працягваецца з 10 красавіка па 29 кастрычніка і складае 194 дзён. У сярэднім у року налічаецца 95 дзён са сьнегавым полагам. Сярэдні паказьнік глыбіні прамярзаньня глебы — да 71 см. Пераважны кірунак ветру ў Ваўкавыскім раёне — заходні і паўднёва-ўсходні.

Гідраграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўная рака Рось (басэйн Нёману) з прытокамі Ваўпянка, Нятупа, Харужаўка, Каласоўшчына.

Расьліннасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пад лясамі (пераважна хваёвымі) 23% тэрыторыі раёну. Біялягічны заказьнік дзяржаўнага значэньня Замкавы лес.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 75 329 чал.[7] (перапіс); 2016 год — 70 737 чал.[8]; 2017 год — 70 371 чал.[9]; 2018 год — 69 720 чал.[2]

Колькасьць насельніцтва раёну складае 80,8 тысячаў чалавек, зь іх у сельскай мясцовасьці жыве 20,5 тысячаў чалавек. Найвялікшыя паселішчы паводле колькасьці жыхароў:

У раёне жывуць людзі 56 нацыянальнасьцяў і народнасьцяў. Нацыянальны склад насельніцтва паводле перапісу 1999 року:

У раёне дзейнічаюць 11 рымска-каталіцкіх, 12 праваслаўных супольнасьцяў, 1 супольнасьць Хрысьціянаў Веры Эвангельскай, 3 супольнасьці Эвангельскіх Хрысьціянаў-баптыстаў, 1 супольнасьць Адвэнтыстаў Сёмага Дня, 1 супольнасьць Сьведак Еговы.[11]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У раёне працуюць 4 спартовыя школы і 180 спартовых збудаваньняў, траса для правядзеньня эўрапейскіх чэмпіянатаў па мотаспорту.

У сыстэме адукацыі дзейнічаюць 27 дашкольных установаў, 30 агульнаадукацыйных школаў, гімназія, прафтэхвучэльня, пэдагагічны каледж. Сетку культурна-асьветных установаў складаюць дзіцячая школа мастацтваў, 5 дзіцячых музычных школаў з 6 філіямі, раённы мэетадычны цэнтар народнай творчасьці, 34 бібліятэкі, ваенна-гістарычны музэй імя П. І. Баграціёна.

Гаспадарчая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульная плошча сельгасугодзьдзяў складае 73,3 тыс. га, зь іх асушаныя 7 тыс. га. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлагадоўля, вырошчваюць збожжавыя, кармавыя культуры, бульбу, цукровыя буракі.

Прадпрыемствы: будаўнічых матэрыялаў (цэмэнт, шыфэр, вапна, азбэста-цэмэнавыя трубы, сылікатная цагліна), дрэваапрацоўчай (драўніна і піламатэрыялы), камбікармавой, харчовай прамысловасьці.

Ваўкавыск — вузел чыгунак на Баранавічы, Масты, Шчучын, Слонім, Ружаны, Пагранічны; аўтадарогі Горадня — Ваўкавыск і Баранавічы — Пагранічны.

Інфармацыя для турыстаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Археалягічныя помнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Каменныя могільнікі яцьвягаў (больш за 10 у межах раёну).
  • Краснасельскі археалягічны комплекс. Улучае шахты па здабычы крэменю, майстэрні па яго апрацоўцы і разьмешчаныя побач стаянкі эпохі каменнага і бронзавага вякоў каля мястэчка Краснасельскі і суседніх зь ім вёсак. Захаваліся больш за 80 амаль непашкоджаных выпрацовак. На гэтай тэрыторыі знаходзяцца таксама могільнік 3-га тысячагодзьдзя да н. э., селішчы жалезнага веку і сярэдневякоўя. З 1969 року абвешчаны дзяржаўным запаведнікам.

Помнікі прыроды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыка-архітэктурныя каштоўнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гістарычная забудова ў месьце Ваўкавыску (XIX — пач. ХХ стст.)
  • Капліца ў месьце Ваўкавыску.
  • Касьцёл Сьв. Вацлава ў месьце Ваўкавыску (1846—1848).
  • Сядзіба ў месьце Ваўкавыску (XIX ст.).
  • Капліца ў в. Воўпа (пач. ХХ ст.).
  • Касьцёл Сьв. Яна Хрысьцiцеля ў в. Воўпа (1773).
  • Царква Сьвв. апп. Пятра й Паўла ў в. Воўпа (1859).
  • Касьцёл Найсьв. Панны Марыі ў в. Вярэйкі (1848).
  • Могілкавая капліца ў в. Вярэйкі (XIX ст.).
  • Касьцёл Сьв. Міхала Арханёла ў в. Гнезна (1524—1527).
  • Сядзібна-паркавы комплекс Тарасовічаў у в. Гнезна (пач. ХІХ ст.).
  • Царква ў в. Дзевяткоўцы (1-ая палова. ХІХ ст.).
  • Царква Сьв. Мікалая ў в. Дзятлавічы (1870—1898).
  • Былая вуніяцкая, цяпер праваслаўная царква Сьв. Міхала Арханёла ў в. Ізабеліне (XVIII ст.).
  • Касьцёл Сьвв. Апп. Пятра й Паўла ў в. Ізабеліне (1778).
  • Сынагога ў в. Ізабеліне (XVIII ст.).
  • Сядзіба Сегліцаў у в. Краскі (XIX—XX стст.)
  • Капліца ў в. Кузьмічы (ХІХ ст.).
  • Царква ў в. Лічыцы (канец ХІХ ст.).
  • Замчышча ў в. Мсьцібаве (XII—XVIII стст.).
  • Касьцёл Сьв. Яна Хрысьцiцеля ў в. Мсьцібаве (1910—1922).
  • Былы касьцёл, цяпер царква Сьв. Тройцы ў в. Падароск (XVIII ст.).
  • Сядзібна-паркавы комплекс Чачотаў у в. Падароск (XIX ст.).
  • Касьцёл у в. Плябанаўцы (канец ХІХ ст.).
  • Гаспадарчы двор Патоцкіх у мястэчку Рось (XIX ст.).
  • Касьцёл Найсьв. Тройцы ў мястэчку Рось (1801).
  • Сынагога ў мястэчку Рось (ХІХ ст.).
  • Царква Сьв. Тройцы ў мястэчку Рось (1909).
  • Касьцёл Найсьв. Панны Марыі ў в. Рэпля (пач. ХХ ст.).
  • Царква ў в. Сядзельнікі (канец ХІХ ст.).
  • Сядзібна-паркавы комплекс Грабоўскіх у в. Цеалін (XIX ст.).
  • Касьцёл Найсьв. Тройцы ў в. Шылавічы (1907—1914).

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сынагога Вялікая ў месьце Ваўкавыск (XIX ст.)
  • Царква Сьвв. апп. Пятра й Паўла ў месьце Ваўкавыск (XIX ст.)
  • Сынагога ў в. Воўпа (XVII—XVIII стст.)
  • Касьцёл у в. Ізабеліне (XVIII ст.)
  • Кляштар дамініканаў у в. Канюхі (1735)
  • Сядзіба Броніцаў у в. Канюхі (XVIII ст.)
  • Сядзіба Ельскіх у в. Косіне (пач. ХІХ ст.)
  • Сядзіба Булгарынаў у в. Малая Лапеніца (XVIII ст.)
  • Сядзібна-паркавы комплекс Алендзкіх у в. Мачульне (XVIII ст.)
  • Касьцёл у в. Мсьцібаве (XVIII ст.)
  • Царква Сьв. Георгія ў в. Мсьцібаве (1875)
  • Сядзібна-паркавы комплекс Патоцкіх у мястэчку Рось (XVIII ст.)
  • Касьцёл у в. Рэпля (XVIII ст.)
  • Сядзібна-паркавы комплекс Уладычанскіх ува ўр. Скарбец (XIX ст.)
  • Сядзібна-паркавы комплекс Ельскіх у в. Хацькоўцы (XVIII ст.)

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ http://volkovysk.grodno-region.by/ru/biografija-ru/
  2. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (паводле стану на 1 студзеня 2012)
  4. ^ GeoNames (анг.) — 2005.
  5. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 1 декабря 1998 г. №563 «Об объединении районов и городов областного подчинения, имеющих общий административный центр, в одну административно-территориальную единицу»(недаступная спасылка)
  6. ^ ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 13 студзеня 2010 г. № 282-ПСР4 Аб узнагароджанні Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка)
  7. ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  8. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  9. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  10. ^ Характеристика района // Волковысский райисполком
  11. ^ Религия // Волковысский райисполком

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Волковысский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с ISBN 978-985-11-0384-9

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]